Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія ўлады забаранілі пікет зь бел-чырвона-белым сьцягам на бальконе


Магілёўскі актывіст Уладзімер Шанцаў падчас чарговага затрыманьня.
Магілёўскі актывіст Уладзімер Шанцаў падчас чарговага затрыманьня.

Пра намер зладзіць пікет на сваім бальконе у Магілёўскі гарвыканкам паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.

У пікетаваньні меліся ўдзельнічаць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да 10 чалавек. Актывіст гатовы быў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў і мэдыкаў, калі б масавую акцыю дазволілі.


Намесьніца старшыні гарадзкой адміністрацыі Ала Галушка адпісала Шанцаву, што «дазволіць пікетаваньне не зьяўляецца магчымым», бо «ня выкананы асноўныя патрабаваньні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах».

З адказу вынікае, што заяўнік месцам для пікету меўся пазначыць стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Яго гарвыканкам вызначыў для масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца грамадзянамі, палітычнымі і грамадзкімі арганізацыямі. Гэта мясьціна знаходзіцца ўбаку ад людных вуліц.

Адказ Уладзімеру Шанцаву з Магілёўскага гарвыканкаму
Адказ Уладзімеру Шанцаву з Магілёўскага гарвыканкаму

Уладзімер Шанцаў ня ўтойвае, што сваім зваротам хацеў «патроліць» гарадзкую ўладу, бо на такія запыты, на ягоныя думку, чыноўнікі «ня маюць разумнага адказу». Атрыманы адказ ён называе «камічным».

Апошнім часам улады Беларусі караюць грамадзян за вывешваньне нацыянальных сьцягоў на гаўбцах і ў вокнах, трактуючы гэта як несанкцыянаваныя пікеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG