Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны пахавалі пад кветкамі амапаўскі рыштунак — новае відэа праекту Freedom Belarus


Праект Freedom Belarus выпусьціў відэа, прысьвечанае сіле, сьмеласьці і сумленнасьці беларускіх жанчын.

Пра фільм, дзе жанчыны хаваюць пад кветкамі амапаўскі рыштунак, аўтары праекту напісалі, што натхніліся сілай, сьмеласьцю і каханьнем тысячаў беларускіх жанчын. І вырашылі расказаць пра іх усяму сьвету.

«Вы на перадавой, вы супраць гвалту. Вы закрываеце сабой сваіх дзяцей, мужоў, братоў, бацькоў. Вы сымбаль беларускай свабоды, сумленнасьці і веры».

У відэа зьняліся сярод іншых

  • чэмпіёнка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя,
  • актрыса Купалаўскага тэатру Юліяна Міхневіч,
  • актрыса Драматычнага тэатру Беларускай Арміі Алеся Клачко і
  • пэнсіянэрка і актрыса Натальля Гарэлкіна.

Дзея адбываецца пад музыку гурта Šuma.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG