Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Латвіі не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі


 Аляксандар Лукашэнка ў Горадні.
Аляксандар Лукашэнка ў Горадні.

Сэйм Латвіі ў чацьвер на пасяджэньні прыняў заяву аб непрызнаньні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі, паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа, як перадае ТАСС.

«Сэйм у чацьвер, 1 кастрычніка, прыняў заяву аб легітымнасьці мандата прэзыдэнта Беларусі, у якой не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні. Дакумэнт стаў рэакцыяй на інаўгурацыю Лукашэнкі 23 верасьня.

«У заяве паўторна падкрэсьліваецца, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Латвія не прызнае апублікаваныя беларускімі ўладамі вынікі выбараў і ўказвае на тое, што мандат, заснаваны на гэтых выніках, ня можа лічыцца атрыманым дэмакратычным шляхам і легітымным», — гаворыцца ў заяве.

У дакумэнце таксама рашуча асуджаюцца дзеяньні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны перасьлед пратэстоўцаў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзкасьці падчас масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Акрамя таго, у дакумэнце ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт і іншыя парушэньні правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG