Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны заявіў, што за яго атручэньнем стаіць Пуцін


Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што за яго атручэньнем стаіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Пра гэта Навальны сказаў у інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spiegel.

«Я сьцьвярджаю, што за гэтым злачынствам стаяў Пуцін, у мяне няма іншых вэрсій здарэньня», — заявіў Навальны у размове з выданьнем.

Апазыцыянэр паведаміў, што зьбіраецца вярнуцца ў Расею. «Я не баюся», — падкрэсьліў ён.

Поўны тэкст інтэрвію з Навальным будзе апублікаваны пазьней.

  • Аляксей Навальны быў шпіталізаваны з сымптомамі атручэньня 20 жніўня ў Омску — яму стала дрэнна на борце самалёту Томск — Масква. 22 жніўня яго перавезьлі ў бэрлінскую клініку «Шарытэ». Больш за два тыдні палітык правёў у коме.
  • Пра тое, што Навальны быў атручаны рэчывам зь сямейства «Навічок», паведамілі ўлады Нямеччыны са спасылкай на вынікі аналізаў ў лябараторыі Бундэсвэра, якія пазьней пацьвердзілі ў лябараторыях Францыі і Швэцыі. Абставіны атручваньня па-ранейшаму невядомыя. Нямецкае выданьне Der Spiegel паведаміла, што сьляды атруты знайшлі ў тым ліку на бутэльцы, зь якой піў Навальны. Бутэльку паплечнікі Навальнага забралі з нумару гатэлю, дзе палітык спыняўся ў Томску.
  • Паплечнікі апазыцыянэра адразу пасьля яго шпіталізацыі запатрабавалі завесьці крымінальныя справы паводле артыкулаў аб замаху на жыцьцё грамадзкага дзеяча і тэрарызьме. Правесьці расьсьледаваньне замаху Расею заклікалі ЗША, Эўзразьвяз. Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што падстаў для завядзеньня крымінальнай справы няма. Яны сумняваюцца ў тым, што Навальны быў атручаны, сьцьвярджаючы, што ў аналізах, узятых у яго ў Расеі, атруты не знайшлі.
  • 23 верасьня нямецкія лекары выпісалі Навальнага з клінікі «Шарытэ» у Бэрліне, адзначыўшы, што рашэньне прынятае на фоне паляпшэньня стану яго здароўя. Усяго ён правёў у клініцы 32 дні, зь іх 24 — у рэанімацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG