Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон 1 кастрычніка абвінаваціў Турэччыну ў адпраўцы сырыйскіх джыхадыстаў у Нагорны Карабах, што, паводле яго слоў, мяняе сытуацыю.
Турэччына, якая ёсьць блізкім саюзьнікам Азэрбайджану, адмаўляе, што адпраўляе наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяньнях у Нагорным Карабаху.
«Цяпер у нас ёсьць інфармацыя, якая паказвае на тое, што сырыйскія баевікі з джыхадысцкіх груповак прайшлі праз Газіянтэпэ (паўднёва-ўсходняя Турэччына. — РС), каб дабрацца да тэатру ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху, — сказаў Макрон журналістам па прыбыцьці на саміт ЭЗ у Брусэль. — Гэта вельмі сур’ёзны новы факт, які зьмяняе сытуацыю».