Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэньні 2 кастрычніка разгледзяць пытаньне аб зацьвярджэньні Рамана Галоўчанкі на пасадзе прэмʼер-міністра Беларусі, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара Галоўчанкі.
Першапачаткова Галоўчанка быў прызначаны кіраўніком ураду 4 чэрвеня і зацьверджаны Палатай прадстаўнікоў 11 чэрвеня. Пасьля выбараў 9 жніўня ўрад пайшоў у адстаўку, і Аляксандар Лукашэнка зноў прызначыў Галоўчанку прэмʼерам.