Радыё Свабода Рэдактар газэты "Комсомольская правда в Беларуси" Юлія Слуцкая.
Радыё Свабода Латвія зрабіла сёньня неабходныя ўнутраныя працэдуры для ўвядзеньня забароны на ўезд на сваю тэрыторыю Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 беларускіх афіцыйных асобаў.
Радыё Свабода 6 месяцаў турмы запрасіў пракурор для Мікіты Сасіма, актывіста апазыцыі, арыштаванага напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў з абвінавачаньня ва ўхіленьні ад вайсковай службы.
Радыё Свабода Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Андрэй Клімаў, які адбывае пакараньне на гэтак званай “хіміі” ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, сьцьвярджае, што дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ня хоча вызваляць яго датэрмінова на папраўчыя працы з палітычных прычынаў.
Радыё Свабода Сёньня эстонскі ўрад прыняў рашэньне аб забароне на ўезд у краіну прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і шэрагу іншых службовых асобаў Беларусі. Забаронена таксама выдаваць гэтым асобам транзытныя візы праз Эстонію.
Радыё Свабода Падчас затрыманьня ўдзельнікаў акцыі памяці Юрыя Захаранкі й салідарнасьці з палітвязьнямі ў Менску 10 траўня была зьбіта моладзевая актывістка Любоў Кучынская. Дзяўчына сьцьвярджае, што спэцназаўцы білі яе па галаве і нагах, парвалі заплечнік і зламалі мабільны тэлефон.
Міхал Стэльмак, Менск У Гомелі зь мясцовай турмы сёньня выйшлі на волю актывісты дэмакратычнага руху Юры Тропачаў і Андрэй Доўжык. За ўдзел у першамайскай акцыі яны былі пакараны 7 суткамі арышту.
Радыё Свабода З турмы на Акрэсьціна выйшаў лідэр ПКБ Сяргей Калякін. Ён адседзеў 14 сутак арышту за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка. Сяргея Калякіна супрацоўнікі турмы адвезьлі дамоў cамі а 9-й раніцы — каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы ля брамы спэцпрыёмніка, якую рыхтавалі паплечнікі паолітыка. Але на знак пратэсту сябры Калякіна прывезьлі яго назад, на Акрэсьціна, ужо з дому, каб усе ахвочыя займелі мажлівасьць для віншаваньня.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня Польшчу пакідаюць грамадзяне Расеі і Ўкраіны – былыя палітвязьні, якія сядзелі ў адной камэры з Марыюшам Машкевічам. Госьці былога амбасадара правялі шэраг важных сустрэчаў у Варшаве і Кракаве – у тым ліку іх прынялі маршалкі Сэйму і Сэнату.
Радыё Свабода Адпаведную заяву зрабіў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі Альфрэд Гузэнбаўэр у Вене — у прысутнасьці намесьніка Аляксандра Казуліна ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксея Караля, які цяпер знаходзіцца ў Аўстрыі.
Радыё Свабода Сёньня ў Баранавічах пачаўся разгляд справы моладзевага актывіста Мікіты Сасіма. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад службы ў войску. Праваабаронцы лічаць справу Мікіты Сасіма палітычна матываванай і зьвязанай зь ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. На працэсе прысутнічае і карэспандэнт "Свабоды".
Радыё Свабода Акцыя памяці Юр’я Захаранкі і салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі на Кастрычніцкай плошчы доўжылася некалькі хвілінаў. Каля 60 актывістаў дэмакратычных рухаў сталі ланцугом уздоўж праспэкту, трымаючы ў руках партрэты зьніклых і палітычных вязьняў і ружы.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня з турмы на Акрэсьціна на волю выйдуць лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка. Яны адбывалі арышт за ўдзел у шэсьці "Чарнобыльскі шлях". Суд Першамайскага раёну пакараў лідэра камуністаў арыштам на 14 сутак, а суд Савецкага раёну пакараў лідэра БНФ 15 суткамі арышту.
Любоў Лунёва, Менск Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску адпусьцілі а 9 вечара. Спэцназаўцы затрымалі апазыцыянэра прэвэнтыўна, калі ён ішоў на Кастрычніцкую плошчу, каб удзельнічаць у апазыцыйнай акцыі, прысьвечанай ўгодкам зьнікненьня Юрыя Захаранкі.
Юры Дракахруст, Прага Учора падчас пасяджэньня Генэральнай асамблеі Арганізацыі аб''яднаных нацыяў было абрана 47 членаў новай Рады ААН ў правох чалавека. Беларусі ў яе складзе няма.
Радыё Свабода Былы міністар унутраных справаў Беларусі Юры Захаранка быў выкрадзены 7 траўня 1999 году каля свайго дома. Сьледчыя Дзьмітры Петрушкевіч і Алег Случак, якія займаліся справай аб выкраданьні, былі вымушаныя шукаць прытулку за мяжой. Паводле іх зьвестак, да зьнікненьня Захаранкі быў датычны “эскадрон сьмерці” – сакрэтная сілавая структура, створаная ўладамі для расправаў з іншадумцамі. Жонка, дзьве дачкі і ўнук экс-міністра ўнутраных справаў цяпер жывуць у Нямеччыне.
Радыё Свабода Пасьля сканчэньня акцыі памяці Ю.Захаранкі, якая прайшла сёньня, у гадавіну яго зьнікненьня, на Кастрычніцкай плошчы, Тацяна Дзядок, Вольга Жураўлёва, Крысьціна Шацікава і Канстанцін Усянок прайшлі з партрэтам Захаранкі на плошчу Перамогі, абышлі яе і прышлі назад на Кастрычніцкую, дзе іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Алена Ціхановіч, Прага Сёньня мінула 80 дзён, як у сьледчым ізалятары КДБ знаходзіцца Цімафей Дранчук. Разам зь ім былі арыштаваныя Мікола Астрэйка, Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая. Усіх іх падазраюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.
Радыё Свабода Як паведаміла карэспандэнтка "Свабоды", толькі што каля Кастрычніцкай плошчы міліцыяй быў затрыманы Анатоль Лябедзька.
Радыё Свабода Cуд Першамайскага раёну Менску пакараў Артура Фінькевіча абмежаваньнем волі на два гады. "Маладафронтаўца" затрымалі 31 студзеня ў момант, калі ён рабіў надпіс на плоце вакол будоўлі на вуліцы Батанічнай.
Радыё Свабода У межах руху “За свабоду” ствараецца цэнтар правядзеньня палітычных флэш-мобаў — акцый мірнага пратэсту. Такое паведамленьне разьмешчана на сайце Аляксандра Мілінкевіча. Цэнтар мяркуе каардынаваць арганізацыю ўсіх флэш-мобаў. Дзеля бясьпекі ўдзельнікаў усе задумы меркаваных акцый маюць разглядаць юрысты — на прадмет адпаведнасьці з заканадаўствам. Мяркуецца захоўваць усе правілы ананімнасьці й бясьпекі. Пры гэтым цэнтар не зьбіраецца абмяжоўваць сваёй дзейнасьці флэш-мобамі, але будзе спрычыняцца й да правядзеньня іншых акцый.
Радыё Свабода Расьсьледаваньне па справе Юрыя Захаранкі чарговы раз падоўжана яшчэ на два месяцы . Апошні ліст ад сьледчых пракуратуры маці Юрыя Захаранкі атрымлівала болей за тры гады таму. Ульяна Захаранка не спадзяецца на сьледчых, але па-ранейшаму верыць, што ейны сын жывы.
Радыё Свабода Учора ў Маскве міліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, 23-гадовага жыхара Менску па прозьвішчы Іванюковіч, які напісаў лёзунгі на шыльдзе пасольства Беларусі ў Расеі.
Ігар Карней, Менск Сёньня са штогадовым пасланьнем да Фэдэральнага сходу зьвярнуўся прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Акрэсьліўшы прыярытэты разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 10 гадоў, расейскі лідэр ніяк ня вызначыў пэрспэктываў так званай саюзнай дзяржавы, спыніўшыся, перадусім, на неабходнасьці фармаваньня “гуманітарнай прасторы СНД”.
Радыё Свабода Пракуратура Першамайскага раёну Менску зьняла абвінавачаньне ў пашкоджаньні маёмасьці з Артура Фінькевіча і пакінула абвінавачаньне ў злосным хуліганстве. Артура Фінькевіча затрымалі 31 студзеня ў той момант, калі ён рабіў графіці палітычнага зьместу. Артура Фінькевіча да суду трымалі ў сьледчым ізалятары.
Радыё Свабода
Радыё Свабода, Менск На Кастрычніцкай плошчы ў Менску сёньня плянуецца акцыя памяці экс-міністра ўнутраных справаў і аднаго зь лідэраў апазыцыі Юр’я Захаранкі, прымеркаваная да сёмай гадавіны яго зьнікненьня.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўнага беларускага друку за 10 траўня.
Радыё Свабода За значкі “Свабода” й бел-чырвона-белыя стужкі ў Магілёве на тры гадзіны былі зьняволены актывісты мясцовай арганізацыі БСДП (Грамада).
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У кабінэце Казімежа Марцінкевіча ў выніку падпісаньня кааліцыйнага пагадненьне зьявілася некалькі новых міністраў. Сёньня зьмяніўся і міністар замежных справаў – месца Стэфана Мэлера заняла Ганна Фатыга – першая жанчына-мінсітар замежных справаў у польскай гісторыі.
Радыё Свабода Выступаючы сёньня з нагоды Дня перамогі, Аляксандар Лукашэнка ізноў вярнуўся да тэмы нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Радыё Свабода Кіраўніцтва 260 нямецкіх унівэрсытэтаў і вышэйшых школ абуранае рэпрэсіямі ў дачыненьні да студэнтаў у Беларусі. У прынятай заяве канфэрэнцыі рэктараў вышэйшых школ Нямеччыны гаворыцца пра неабмежаваную гатоўнасьць нямецкіх вучэбных устаноў каапэравацца з усімі партнэрамі ў Беларусі, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве.
Радыё Свабода З турмы на Акрэсьціна вызвалены пяць моладзевых актывістаў. 9 траўня на свабоду выйшлі Надзея Батура, Аляксей Казулін, Аляксандар Рэзьнікаў, Юры Талстой і Андрэй Ігнатчык. Усе яны былі пакараны 5- суткавым арыштам за ўдзел у пікеце салідарнасьці з маладафронтаўцам Артурам Фінькевічам каля будынку Першамайскага райсуду Менску.
Радыё Свабода Амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас — адзін з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду міністра замежных справаў.
Ганна Соўсь, Менск 9 траўня 1950 году міністар замежных спраў Францыі Робэр Шуман выступіў з ідэяй эўрапейскай інтэграцыі, і менавіта таму 9 траўня ў сьвеце адзначаецца як дзень нараджэньня Эўразьвязу — Дзень Эўропы. Якая будучыня ўзаемадачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам? Беларускіх палітыкаў апытвала карэспандэнтка "Свабоды" Ганна Соўсь.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ад сёньняшняга дня беларускія студэнты, якіх выключылі з ВНУ за палітычную ці грамадзкую дзейнасьць, могуць зьвяртацца ў польскія ВНУ, каб працягнуць там навучаньне – польскі ўрад пакрывае кошты навучаньня, а таксама гарантуе стыпэндыю ў памеры каля 400 даляраў для трохсот беларусаў.
Юлія Шарова, Менск Спэцсродкі ў часе акцыі апазыцыі ў Менску 25-га сакавіка міліцыя не выкарыстоўвала – пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў на прэсавай канфэрэнцыі, у дзень, калі ля Тэатру музкамэдыі прагрымелі выбухі. А праз колькі дзён генэральны пракурор Пётра Міклашэвіч абвясьціў, што вядзецца расьсьледаваньне: хто 25 сакавіка выкарыстоўваў спэцсродкі – міліцыя ці дэманстранты? Што ж сапраўды адбывалася ў Дзень волі? Якія сродкі мае ў сваім арсэнале беларуская міліцыя?
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць пра зьмены ў беларускім заканадаўстве што да замежнікаў, якія парушылі ў тым ліку і правілы перасячэньня беларускай мяжы – цяпер праблемы могуць мець, у прыватнасьці, польскія журналісты, якіх дэпартавалі зь Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Галоўны рэдактар і стваральнік найвялікшага ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе штодзёньніка “Gazety Wyborczej”, легендарны апазыцыянэр Адам Міхнік, які ўжо працяглы час не дае нікому інтэрвію і не выступае публічна, пагадзіўся пракамэнтаваць беларускай "Свабодзе" падзеі ў Беларусі. Са спадаром Міхнікам размаўляў варшаўскі карэспандэнт Радыё Свабода.
Радыё Свабода Прамаўляючы па польскім грамадзкім радыё, прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што, на ягоную думку, беларуская апазыцыя становіцца ўсё мацнейшай, а Варшава будзе працягваць дапамогу дэмакратычным сілам і настойваць, каб гэта рабілі іншыя заходнія краіны.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Прызначаны дзень пачатку працэсу над актывістам апазыцыі са Шчучына Сяргеем Ляшкевічам. Пракуратура не адказвае на калектыўную скаргу бацькоў актывістаў “Партнэрства”. У Менску, Баранавічах і Лідзе пачаліся крымінальныя працэсы над актывістамі апазыцыі. Спыненая крымінальная справа супроць актывісткі “Маладога фронту” зь Нясьвіжа Насьці Азаркі.
Міхал Стэльмак, Менск У Гомелі сёньня адбыліся суды над трыма актывістамі дэмакратычнага руху – Аксанай Сергіенка, Андрэем Доўжыкам і Юрыем Тропачавым, якія былі затрыманыя за ўдзел у акцыі 1-га траўня. Усе яны былі пакараныя арыштам ад 7 да 15 сутак.
Ганна Соўсь, Вільня-Менск Найважнейшай падзеяй гэтага тыдня стала міжнародная канфэрэнцыя ў Вільні "Агульнае бачаньне агульнага суседзтва", дзе адной з галоўных тэмаў стала беларускае пытаньне. У сьвеце працягваюць рэагаваць на арышты лідэраў беларускай апазыцыі і парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Алесь Дашчынскі, Менск Падчас нарады з новым складам ураду кіраўнік Беларусі заявіў, што вопыт і патэнцыял тых, хто раней займаў кіроўныя пасады і ўнёс важкі ўклад у разьвіцьцё Беларусі, будуць запатрабаваны. Усе яны атрымаюць магчымасьць працаваць на новых пасадах. Што азначае ў Беларусі страціць пасаду міністра, ці яшчэ большую?
Радыё Свабода 9 траўня сэйм Літвы вызначыць кандыдатуру новага кіраўніка замежнапалітычнага ведамства гэтай краіны. Найбольшыя шанцы ўзначаліць міністэрства мае цяперашні амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас.
Радыё Свабода У Менску група маладых актывістаў заснаванага пасьля нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў руху “За свабоду” пачала збор подпісаў пад зваротам да міністра інфармацыі з патрабаваньнем рэгулярнага тэлерадыёэфіру лідэрам апазыцыйных сіл.
Радыё Свабода У склад ураду Беларусі ўвайшлі пяць новых міністраў і адзін новы намесьнік прэм’ер-міністра. Пра гэта падчас нарады з новым складам Савету Міністраў заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Радыё Свабода Моладзевы рух “Зубр” заявіў аб перапыненьні дзейнасьці пад сваім брэндам, а таксама аб працягу супраціву ў межах новага агульнанацыянальнага дэмакратычнага руху.
Алесь Дашчынскі, Менск Напрыканцы сакавіка падчас нарады ў пытаньнях удасканаленьня структуры кіраваньня Аляксандар Лукашэнка загадаў “прыбраць усе партрэты прэзыдэнта”. Як выконваецца гэтае распараджэньне кіраўніка Беларусі? Наш карэспандэнт зрабіў апытаньне на ганку Міністэрства адукацыі й Міністэрства падаткаў і збораў.
Радыё Свабода Незарэгістраваны моладзевы рух “Зубр” выступіў з заяваю, у якой заклікаў да стварэньня агульнанароднага дэмакратычнага руху, здольнага аб’яднаць прыхільнікаў дэмакратычных перамен у Беларусі.
Загрузіць яшчэ