Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі актывістаў за нацыянальныя стужкі


Радыё Свабода За значкі “Свабода” й бел-чырвона-белыя стужкі ў Магілёве на тры гадзіны былі зьняволены актывісты мясцовай арганізацыі БСДП (Грамада).

Са слоў затрыманай, якая назвалася ў тэлефоннай гаворцы Сьветай, чацьвёра маладых сацыял-дэмакратаў зьбіраліся павіншаваць вэтэранаў з днём Перамогі. На плошчы, дзе адбывалася афіцыйная ўрачыстасьць, на іх зьвярнуў увагу патрульны міліцыянт. Ён запатрабаваў зьняць атрыбутыку й больш не палохаць ёю людзей.

Загад міліцыянта быў выкананы. Аднак жа, крыху адышоўшы, маладзёны ізноў начапілі яе. У гэтае якраз імгненьне — паведаміла спадарыня Сьвета — іх затрымалі й даставілі ў Ленінскі РАУС. Цягам трох гадзінаў грамадзкіх актывістаў дапытвалі без афармленьня пратаколу, потым узялі пісьмовыя тлумачэньні й адправілі дамоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG