І Ўладзімер Навумаў, і Пётар Міклашэвіч у часе сваіх выступаў заявілі пра “невядомае выбуховае прыстасаваньне”. Ці ёсьць яно спэцсродкам, прызначаным для разгону вулічных акцыяў? На аматарскім відэазапісу, зробленым ля Тэатру музкамэдыі, добра бачна, як з боку міліцыянтаў на ўдзельнікаў шэсьця паляцела нешта падобнае да дымавой шашкі. Потым невядомы хлопец шпульнуў яе назад... Пайшоў густы белы дым, прыстасаваньне выбухнула.
Вайсковы аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Аляксандар Алесін кажа, што яно вельмі падобнае да імітацыйнай гранаты.
(Алесін: ) “Белы дым даюць імітацыйныя пакеты, якія выкарыстоўваюць ва ўзброеных сілах. Звычайна гэта вайсковыя імітацыйныя пакеты, якія насамрэч цыліндрычныя такія боепрыпасы, якія імітуюць выбух, задымленьне. Яны ў лёгкім такім бляшаным корпусе. Пры іхным дзеяньні ня выключанае зьяўленьне дробных асколкаў, рэжучых”.
Асколачных боепрыпасаў на ўзбраеньні міліцыі няма, кажа Аляксандар Алесін. А мяркуючы па тым, што бачна на экране, гэта мог быць акурат імітацыйны снарад. Да таго ж, паводле некаторых сьведкаў, пасьля выбухаў зьявіліся параненыя.
Зьмесьціва дымавых шашак бывае запакаванае і ў тоўсты картон, патлумачыў генэрал Павал Казлоўскі. Аднак, калі не рабіць пэўных захадаў бясьпекі, дык нават такая дымавая шашка можа параніць людзей.
(Казлоўскі: ) “Калі ў руцэ ўзарваць імітацыйную шашку – можна бяз пальцаў застацца. Калі б яна магла выбухнуць побач з вачыма (гэта ж натоўп людзей), яна можа й вока выбіць – выбуховай хваляй, кавалкамі картону і г.д. То бок, любы імітацыйны сродак павінен выкарыстоўвацца пры пэўных захадах бясьпекі. Адзін на адлегласьці пяці мэтраў, другі на адлегласьці дзесяці, а трэці – на адлегласьці ста мэтраў. Каб было бачна, як нібыта падаюць снарады з артылерыйскіх гарматаў. Але падысьці да гэтых імітацыйных палёў – там і галаву можа адарваць”.
Са словаў Паўла Казлоўскага, такія імітацыйныя гранаты дастаць не праблема: шмат чаго “асела” на руках яшчэ з савецкіх часоў, калі вайсковыя вучэньні адбываліся часта, а ўлік вучэбных сродкаў занадта строгім ня быў.
Ці сапраўды выкарыстоўваліся 25-га сакавіка гумавыя кулі? Адзін з удзельнікаў акцыі апазыцыі кажа:
(Спадар: ) “Гумавая куля – я цікавіўся ў людзей – ставяць пляшку з-пад піва й з адлегласьці прыкладна мэтраў, каб вам ня схлусіць, мэтраў дзесяці гумавая куля пустую пляшку піўную прабівае наскрозь. Гэта тое, што было выкарыстана пры разгоне. Гэта людзі, якія зьвярталіся зь пераломамі й г.д., гэта вось тыя гумавыя кулі, якія праходзяць нібыта як спэцсродкі”.
Былы палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў на здымках, зробленых у часе акцыі, бачыў людзей, узброеных адмысловымі карабінамі, якія могуць страляць гумавымі кулямі й газавымі патронамі.
Гумавыя й плястмасавыя кулі бываюць рознага калібру, але апошнім часам яны стандартызуюцца, кажа аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Аляксандар Алесін. Такія кулі могуць быць сапраўды небясьпечнымі – імі можны выбіць вока, праламіць сківіцу, зламаць рабрыну ці нават руку.
Адзін з абаронцаў намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы Сяргей Карбановіч кажа, што калі яго затрымлівалі ў ноч на 24 сакавіка, дык у самую сярэдзіну лягера кінулі нейкую рэч, ад якой пайшоў нібыта белы газ. Спадар Карбановіч таксама згадвае, як былі апранутыя людзі, што зьліквідавалі лягер.
(Карбановіч: ) “Там такія накаленьнікі былі зь нейкай такой цьвёрдай плястмасы – пакрываюць усю ніжэйшую частку нагі. Потым яшчэ налакотнікі, потым яшчэ нібыта такія наручы, як у сярэднявечных рыцараў. Нейкія нават пальчаткі. У некаторых былі нават бронекамізэлькі. Ну й дручкі яны мелі. Дручкі, здаецца, былі адмысловыя, са сталёвымі стрыжнямі”.
Яшчэ адзін сьведка, які бачыў разгон дэманстрацыі ля Тэатру музкамэдыі, кажа:
(Іншы спадар: ) “Той самы Амон, нават паглядзець на форму – там адмыслова прадумана, каб ня ўзяцца ні за што было. Яны нават шчыты заточваюць. Заточваюць шчыт – вось верхняя кромка заточаная. Калі чалавек бярэцца рукой, дык адзін рэзкі рух – і пальцы там засталіся…”
Увогуле, шчыт у вышыню мэтра паўтара, ня меней – ад каленаў да забрала. Звычайна робяцца шчыты з празрыстага трывалага плястыка. Ударам міліцэйскага дручка можа расьсекчы кашулю – важыць такі дручок 600-800 грамаў. Адмысловыя рукавіцы маюць спружынныя элемэнты, якія дазваляюць зьмякчаць удары – нечым нагадваюць хакейныя рукавіцы. Увогуле, яны прыстасаваныя для таго, каб міліцыянт змог абараніцца ад разьюшаных дэманстрантаў. Аднак калі самі ахоўнікі правапарадку пачнуць біць рукамі ў такіх рукавіцах людзей, то ўдары будуць прыкладна такія ж, як у кік-боксінгу. Кажа Аляксандар Алесін:
(Алесін: ) “Маса не разьмеркаваная, вось як калі рукой, а сканцэнтраваная. І ўдар можа быць больш важкім, канечне. Вось калі вы бачылі пальчаткі для сілавых адзінаборстваў, то мяркую, што аналягічны будзе ўдар. Але таксама ўсё залежыць ад таго, хто б''е”.
Набываюць форму й спэцсродкі хутчэй за ўсё ў Расеі, улічваючы тое, што ў Беларусі стандарты ў гэтай сфэры вельмі блізкія з расейскімі, кажа спадар Алесін. Зрэшты, некаторыя рэчы могуць купляць і на Захадзе, аднак там экіпіроўка каштуе задорага. На сёньня для аднаго байца спэцназу ў межах тысячы даляраў.
Калі ўлічыць, што ў разгоне шэсьця ўдзельнічалі каля 2.000 спэцназаўцаў, то атрымліваецца што толькі на іхную амуніцыю падаткаплацельшчыкі аддалі прыблізна два мільёны даляраў.
Са словаў Алега Алкаева, ужываць спэцсродкі ў часе акцыі 25 сакавіка было ўвогуле неправамоцна. Ён лічыць, што спэцназаўцаў выпусьцілі на разгон мірнай дэманстрацыі, бо ім папросту больш няма на кім адпрацоўваць свае навыкі й прыёмы.
(Алкаеў: ) “Калі людзі ішлі на апэрацыю, яны ўжо ад пачатку былі ўзброеныя ў разьліку на такі варыянт, які быў выкарыстаны. А паводле закону жанру дэтэктыўнага, калі стрэльба вісіць на сьценцы, яна абавязкова стрэліць. Вось таму яно ўсё й стрэліла, што ў іх быў запас гэтай зброі, разьлічанай на найгоршыя праявы. Што такое СОБРавец? Гэта проста вайсковы чалавек, жаўнер, які апрача статуту нічога асабліва й ня ведае. Ім растлумачылі, што будуць ворагі, трэба, значыць, як з ворагамі зь імі й абыходзіцца. А тое, што гэтыя “ворагі” такія ж беларусы, такія ж людзі, СОБРамцам гэта не растлумачыш...”
Гл.таксама Адзін зь цяжкапараненых 25 сакавіка -- Уладзімер Шадзенка