Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя чацьвёра ўдзельнікаў акцыі памяці Захаранкі і двое сьведкаў


Радыё Свабода Пасьля сканчэньня акцыі памяці Ю.Захаранкі, якая прайшла сёньня, у гадавіну яго зьнікненьня, на Кастрычніцкай плошчы, Тацяна Дзядок, Вольга Жураўлёва, Крысьціна Шацікава і Канстанцін Усянок прайшлі з партрэтам Захаранкі на плошчу Перамогі, абышлі яе і прышлі назад на Кастрычніцкую, дзе іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Яны патлумачылі гэта тым, што ў тым раёне нібыта адбыўся крадзёж, і што шукаюць падазраваных, якія адпавядаюць пэўным прыкметам.

Да міліцыянтаў падышлі таксама Віталь Сімановіч і Аляксандар Савін, каб высьветліць, у чым справа, але іх завялі разам з затрыманымі ў аддзяленьне міліцыі нумар 1 Ленінскага раёну, нібыта каб праверыць дакумэнты. На дадзены момант усе шасьцёра маладых людзей застаюцца ў пастарунку.









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG