Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе адзін новы віцэ-прэм’ер і пяць новых міністраў


Радыё Свабода У склад ураду Беларусі ўвайшлі пяць новых міністраў і адзін новы намесьнік прэм’ер-міністра. Пра гэта падчас нарады з новым складам Савету Міністраў заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Сярод віцэ-прэм’ераў ня значыцца Васіль Гапееў. Таксама няма й Васіля Далгалёва — паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта й намесьніка прэм’ер-міністра. Новым намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі прызначаны Віктар Бура.

Усяго пяць міністэрскіх партфэляў трапілі да новых чыноўнікаў. Замест Уладзімера Ганчарэнкі міністрам сувязі прызначаны Мікалай Панцялей. Партфэль міністра аховы здароўя атрымаў Васіль Жарко — раней гэтую пасаду пакінула Людміла Пастаялка. Міністрам энэргетыкі прызначаны Аляксандар Азярэц, які замяніў Аляксандра Агеева. Міністрам працы замест Антаніны Моравай прызначаны Ўладзімер Патупчык. Страціў сваю пасаду й міністар архітэктуры й будаўніцтва Генадзь Курачкін. Гэты партфэль трапіў да Аляксандра Селязьнёва.

Усе астатнія віцэ-прэм’еры й міністры засталіся на сваіх пасадах. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “фармаваньне ўраду прайшло пасьпяхова, без палітычнага ажыятажу й сацыяльных узрушэньняў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG