Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: ці змогуць польскія журналісты наведваць Беларусь?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць пра зьмены ў беларускім заканадаўстве што да замежнікаў, якія парушылі ў тым ліку і правілы перасячэньня беларускай мяжы – цяпер праблемы могуць мець, у прыватнасьці, польскія журналісты, якіх дэпартавалі зь Беларусі.

Некаторыя польскія журналісты, якім напярэдадні выбараў не дазвалялі ўехаць у Беларусь, прыкладам, праз сухапутную мяжу, спрабавалі потым прайсьці мяжу, прыляцеўшы самалётам, а іншыя ехалі праз Расею. Цяпер за гэта можа пагражаць крымінальная адказнасьць.

“Крымінальная адказнасьць пагражае таксама за шматразовае парушэньне правілаў знаходжаньня замежнікаў на тэрыторыі Беларусі, калі “рэцыдывісты” два разы будуць абвінавачаныя паводле адміністратыўнага кодэксу”, – пішуць польскія мэдыі, адзначаючы, што ў такой сытуацыі будзе вельмі лёгка пазбавіцца ад “непажаданых для ўладаў замежнікаў”.

“Gazeta Wyborcza” піша таксама пра спыненьне дзейнасьці незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубр”, актывісты якой спыняюць актыўнасьць пад сваім брэндам і маюць намер працаваць у межах аб''яднанага дэмакратычнага руху.

"Зубр цягам пяці гадоў працаваў у падпольлі і быў адной з найбольш радыкальных апазыцыйных групаў", – адзначае польскі штодзёньнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG