Любоў Лунёва, Менск Затрыманых актывістаў моладзевых незарэгістраваных рухаў каля суду Маскоўскага раёну трымаюць у турме на Акрэсьціна.
Радыё Свабода Як паведамляе прэсавая служба АГП, лідэр партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ на свой запыт адносна колькасьці пабітых удзельнікаў дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску. Ён прасіў таксама пацьвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю аб сьмерці аднаго ці некалькіх дэманстрантаў.
Паводле БелаПАН З 18 траўня былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін пачне знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы,– пра гэта паведаміў ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.
Радыё Свабода Ля Маскоўскага раённага суду Менску спэцназ затрымаў сёньня каля дзясятка актывістаў апазыцыі, якія намагаліся прыйсьці на працэс над Юрыем Радзівілам.
Юры Сьвірко, Кіеў Рэагуючы на некалькі зваротаў у справе беларускай сытуацыі да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі, ягоная прэсавая сакратарка Ірына Герашчанка на сёньняшнім брыфінгу заявіла, што гэтыя зваротны пакуль не зарэгістраваныя, аднак на іх абавязкова дадуць адказ. Спадарыня Герашчанка сказала, аднак, што ўкраінскі прэзыдэнт выступае катэгарычна супраць ізаляцыі Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Швэцыі разгарэўся скандал, калі стала вядома аб тым, што кампанія "Sirius", якая часткова належыць да дзяржавы, плянуе арганізаваць спадарожнікавую рэтрансьляцыю беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў на ўсю Эўропу і краіны СНД.
Алесь Дашчынскі, Менск Краіны Эўразьвязу не прыслалі сваіх прадстаўнікоў на рэгіянальную канфэрэнцыю Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрполу), якая пачалася сёньня ў Менску.
Радыё Свабода Спрэчкі вакол правядзеньня канфэрэнцыі Інтэрполу ў Менску мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара расейскіх і азіяцкіх праграмаў вашынгтонскага цэнтру абарончай інфармацыі Мікалая Злобіна.
Радыё Свабода У Жодзіне дзевяць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху былі выкліканы сёньня на допыт у мясцовую пракуратуру.
Радыё Свабода Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў пра магчымыя зьмены ў “Законе аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі”, якія найперш будуць тычыцца заканадаўчага рэгуляваньня інтэрнэту ў дзяржаве. Якія зьмены плянуюцца й якім чынам яны могуць адбіцца на дзейнасьці беларускіх інтэрнэт-выданьняў?
Радыё Свабода На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з актывістам прадпрымальніцкага руху Валерам Леванеўскім. Поўны тэкст гутаркі -- на старонцы форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum .
Сяргей Навумчык, Сыднэй Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла правяла сустрэчы зь беларусамі Аўстраліі, на якіх былі абмеркаваныя магчымасьці дыяспары ў спрыяньні дэмакратызацыі Беларусі. Разам з Івонкай Сурвілай Сыднэй і Мэльбурн наведаў карэспандэнт "Свабоды" Сяргей Навумчык.
Радыё Свабода Амэрыканскі амбасадар Джордж Крол учора ўвечары сустрэўся ў Горадні з былым палітвязьнем Валерыем Леванеўскім.
Радыё Свабода Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў пра магчымыя паартыкульныя зьмены ў “Законе аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі”, якія найперш будуць тычыцца заканадаўчага рэгуляваньня Інтэрнэту ў дзяржаве.
Радыё Свабода, Берасьце Увечары 16 траўня пятнаццаць хлопцаў і дзяўчат сабраліся каля кінатэатру “Беларусь”, што ў цэнтры Берасьця, і раздавалі мінакам блакітныя балёнікі з лічбай “16” і надпісам “свабода”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца працэс над былым актывістам штабу Аляксандра Казуліна Юрыем Радзівілам. Цікаўнасьць да гэтага працэсу падвышае тое, што пацярпелымі ад актывіста апазыцыі лічацца супрацоўнікі элітнага аддзелу міліцыі.
Радыё Свабода З 21 лютага Мікола Астрэйка і яшчэ тры актывісты незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі "Партнэрства"знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Справа Міколы Астрэйкі адразу набыла надзвычайны рэзананс. Беларускае тэлебачаньне раз за разам паказвала сюжэт пра арышты актывістаў. Іх вінавацілі ў падрыхтоўцы фальсыфікацыі вынікаў выбараў, паказвалі нібыта падрыхтаваныя загадзя вынікі экзытпулаў, вялікія пачкі даляраў.
Радыё Свабода
Радыё Свабода Пытаньні палітычнай сытуацыі ў Беларусі, а таксама тэрытарыяльнай цэласьці Малдовы, Грузіі і Азэрбайджана ня ўключаныя ў парадак дня саміту “вялікай васьмёркі” – такую заяву зрабіў сёньня памочнік прэзыдэнта Расеі, расейскі перамоўшчык у “васьмёрцы” Ігар Шувалаў.
Радыё Свабода, Менск Указам амэрыканскага прэзыдэнта забаронены ўезд у Злучаныя Штаты чальцам беларускага ўраду й іхным мужам і жонкам, а таксама асобам, якія атрымліваюць фінансавыя выгоды ад палітыкі беларускіх уладаў. Як адрэагавалі на такую забарону беларускія чыноўнікі й прадстаўнікі апазыцыі?
Радыё Свабода Паводле распараджэньня прэзыдэнта ЗША прыпыненае права ўезду ў Злучаныя Штаты наступным катэгорыям асобаў:
Радыё Свабода Старшыня міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец выказаў сумнеў у тым, што Джордж Буш зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам ЗША.
Алесь Дашчынскі, Менск Ініцыятары правядзеньня Дня салідарнасьці заклікалі грамадзянаў сабрацца сёньня ля расейскай амбасады ў Менску й запатрабаваць ад Расеі спыніць падтрымку рэжыму ў Беларусі.
Радыё Свабода Кіраўніцтва Эўразьвязу на знак палітычнага пратэсту заявіла пра няўдзел эўрапейскіх краінаў у міжнароднай канфэрэнцыі Інтэрполу, якая мусіць адбыцца 17—18 траўня ў Менску. Афіцыйныя беларускія крыніцы дагэтуль не называюць колькасьці ўдзельнікаў канфэрэнцыі.
Юры Сьвірко, Кіеў Пасьля ўчорашняга звароту трох прадстаўнікоў беларускай апазыцыі да спадара Юшчанкі паспрыяць міжнароднаму ціску на Расею ды заклікаў надаць палітычны прытулак шэрагу беларусаў на тэрыторыі Ўкраіны на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі міністра замежных справаў Барыса Тарасюка журналісты спыталіся, што можа зрабіць прэзыдэнт Віктар Юшчанка як пасярэднік паміж беларускімі ўладай і апазыцыяй.
Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Суд над шчучынскім актывістам Сяргеем Ляшкевічам пачнецца 25 траўня. Супраць Сяргея Ляшкевіча распачатая крымінальная справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Радыё Свабода Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус прыняў амбасадара ў Беларусі Пятраса Вайцякунаса, які прэтэндуе на пасаду міністра замежных справаў.
Радыё Свабода Дзейсным, эфэктыўным крокам назваў лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка рашэньне прэзыдэнта ЗША аб забароне ўезду ў гэтую краіну чальцам беларускага ўраду і іхным мужам ці жонкам.
Аляксандар Уліцёнак, Менск Поўны тэкст перадачы "Госьць на Свабодзе" з удзелам доктара сацыялёгіі Алега Манаева.
Кастусь Бандарук, Прага Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш загадаў разьмясьціць на мяжы з Мэксыкай 6 тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі. Гэта частка новых захадаў, якія ЗША прадпрымаюць у барацьбе зь нелегальнай іміграцыяй. Аднак пры гэтым ён прапанаваў кампрамісны варыянт разьвязкі праблемы.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польская прэса піша пра вызваленьне Валера Леванеўскага, зварот беларускіх апазыцыянэраў да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ды магчымае замарожваньне рахункаў беларускіх чыноўнікаў у краінах Эўразьвязу. З аглядам публікацыяў польскай прэсы – варшаўскі карэспандэнт "Свабоды".
Радыё Свабода Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас сустракаўся ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуцінам.
Уладзімер Глод, Менск Cёньня ў Брусэлі міністры замежных справаў краін Эўразьвязу павінны вызначыць парадак дня сустрэчы Расея – Эўразьвяз на вышэйшым узроўні, якая пройдзе 25 траўня ў Сочы. Ці будзе вынесенае на гэтае абмеркаваньне беларускае пытаньне?
Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ў Беларусі і шмат дзе ў сьвеце зноў адзначаць Дзень беларускай салідарнасьці. Акцыя салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі, усімі змагарамі за свабоду ў Беларусі праходзіць 16-ы дзень кожнага месяца. Менавіта 16 верасьня 1999 году былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Арганізатары заклікаюць у гэты дзень а 8-ай гадзіне вечара выключыць сьвятло і запаліць сьвечкі ў вокнаў сваіх кватэр і дамоў.
Радыё Свабода Увечары 15 траўня Белы Дом абнародаваў падпісаны ў пятніцу прэзыдэнтам ЗША Джоржам Бушам указ, у якім ён забараняе ўезд у ЗША чальцам беларускага ўраду. У дакумэнце сказана, што ўезд забаронены асобам, "якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць удзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі або дзеяньняў (фальсыфікацыі выбараў, парушэньні правоў чалавека або карупцыя), што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі".
Радыё Свабода “Заўсёды трэба зыходзіць з таго, што Беларусь – гэта дзяржава”, – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з дэлегацыяй Паўночна-Заходняй фэдэральнай акругі Расеі. Паводле яго, “калі мы страцім час і ня зьвяжам цяпер народаў Расеі і Беларусі, то потым можа быць запозна”.
Радыё Свабода Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала каля дваццаці адмоваў у памяшканьні для правядзеньня 28 траўня свайго чарговага 10-га зьезду.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў часе паседжаньня Рады Эўрапейскага Зьвязу ў Брусэлі абмяркоўвалася пытаньне аб замарожваньні рахункаў Аляксандра Лукашэнкі і іншых асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу – ня выключана, што фармальнае рашэньне ў гэтай справе будзе прынятае ўжо ў чацьвер.
Радыё Свабода, Горадня Сёньня выйшаў на волю палітвязень Валеры Леванеўскі. Ён два гады знаходзіўся ў папраўчай калёніі за публічную абразу прэзыдэнта. З самага ранку спадара Леванеўскага з калёніі “Воўчыя норы”, што ў Івацэвіцкім раёне — пакуль ніхто не пасьпеў прыехаць сустрэць — завезьлі ў суседні Слонім. Аднак ён паведаміў пра гэта па тэлефоне, і сустрэча з роднымі, а таксама з актывістамі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў Беларусі адбылася ўжо ў гэтым горадзе.
Радыё Свабода Паводле агенцтва “Росбизнесконсалт”, Эўразьвяз прапанаваў Інтэрполу перанесьці ў іншае месца канфэрэнцыю, якую Інтэрпол у гэтым траўні мяркуе правесьці ў Менску.
Радыё Свабода Экс-кандыдату на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна выстаўлена канчатковае абвінавачаньне. Казулін і ягоныя адвакаты пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы напярэдадні яе перадачы ў суд.
Радыё Свабода У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя моладзевай арганізацыі кіроўнай партыі Нямеччыны ХДС/ХСС (Хрысьціянска-Дэмакратычны Саюз і Хрысьціянска-Сацыяльны Саюз). Прадстаўнікі самай буйной моладзевай партыйнай арганізацыі Нямеччыны прыехалі азнаёміцца са становішчам у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, дзейнасьцю дэмакратычнай апазыцыі й наладзіць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю.
Радыё Свабода, Віцебск На просьбу жонкі былога дэпутата, спадарыні Аляксандры, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся да адміністрацыі калёніі “Віцьба-3”, спрабуючы перадаць лекі ад алергіі для зьняволенага Сяргея Скрабца.
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Крупках пасьля трох сутак арышту сёньня вызвалены зь міліцэйскага пастарунку жыхар мястэчка Бобр, вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Яго падазраюць у пашкоджаньні помніка Герою Савецкага Саюзу Васілю Чабатарову.
Сяргей Абламейка, Прага Эўрапейскі Зьвяз гатовы замарозіць замежныя банкаўскія рахункі Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 вышэйшых службовых асобаў Беларусі. Аб гэтым сёньня паведамляе брытанская газэта “Financial Times”.
Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ўлады маюць вынесьці прысуд астравецкаму актывісту. Івана Крука, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі — гвалт над супрацоўнікам міліцыі. Пракурор запатрабаваў шэсьць месяцаў арышту.
Радыё Свабода, Менск Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Андрэй Клімаў зьвярнуўся да аб’яднаных дэмакратычных сілаў з пасланьнем, у якім прапанаваў новую тактыку дзеяньняў для беларускай апазыцыі на пэрыяд 2006-2008 гадоў.
Радыё Свабода Сёньня ў Менску адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу і краінаў-кандыдатаў на далучэньне да Эўрапейскага Зьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.
Радыё Свабода Сёньня раніцай, пасьля двух гадоў зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта, палітвязень Валер Леванеўскі быў выпушчаны на свабоду.
Радыё Свабода, Гомель Сябры Аб''яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля, муж і жонка Андрэй і Кацярына Толчыны аштрафаваны адміністрацыйнай камісіяй Савецкага раёну – кожны на 155 тысячаў рублёў.
Загрузіць яшчэ