Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: пачаў працу Зьезд Случчыны, які абвясьціў у рэгіёне ўладу БНР


Крыж у Грозаве Капыльскага раёну ў памяць пра Слуцкі збройны чын
Крыж у Грозаве Капыльскага раёну ў памяць пра Слуцкі збройны чын

Падзеі 14 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку прынялі дакумэнт, які абвяшчаў у рэгіёне ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказваў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Таксама зьезд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

Дзень у гісторыі

1864 — арыштаваны Ясафат Агрызка, журналіст і выдавец, камісар паўстанцкага ўраду ў Санкт-Пецярбургу. Памёр у ссылцы.

1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.

2014 — першы раз ушанавалі памяць забітых у Хайсах, віцебскіх Курапатах, паставілі крыжы.

У гэты дзень нарадзіліся

1812Паўлюк Багрым, беларускі паэт.

Паўлюк Багрым
Паўлюк Багрым


1836Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1840Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.

1881 Аляксей Кайгародаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык, аўтар «Кліматычнага атлясу Беларусі».

1900Нічыпар Чарнушэвіч, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу.

1905 Міхась Васілёк, беларускі паэт.

Заходнебеларускія паэты ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сергіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк. 1940
Заходнебеларускія паэты ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сергіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк. 1940

1907 Мiхась Ларчанка, беларускі літаратуразнаўца.

1907 Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.

1912Янка Золак, беларускі паэт, празаік, выдавец.

1933Леанід Пракопчык, беларускі краязнаўца і пісьменьнік.

1950Уладзімер Кін-Камінскі, беларускі актор тэатру, кіно і радыёспэктакляў.

1968 Зьміцер Бартосік, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

У памяці

1263 — памёр Аляксандар Неўскі, князь наўгародзкі, цьвярскі, вялікі князь кіеўскі, уладзімірскі. Залічаны Расейскай праваслаўнай царквой да сьвятых.

1398 Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.

1716Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.

1831Георг Гегель, нямецкі філёзаф.

Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель
Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель

1942 — загінуў у баі Канстанцін Заслонаў, савецкі партызанскі камандзір.

1978Уладзімер Клішэвіч, паэт, вязень ГУЛАГу.

1986Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф, краязнавец, вязень ГУЛАГу.

2008 Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.

Генадзь Кісялёў
Генадзь Кісялёў

2008Аляксандар Дракахруст, паэт і перакладчык.

2011 —​ Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асьветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).

2022 — памёр Ян Чыквін, беларускі паэт на Падляшшы, перакладчык, гісторык літаратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG