7 ліпеня 2000 года ў раёне аэрапорту Менск-2 быў скрадзены журналіст, апэратар расейскай тэлекампаніі ОРТ Дзьмітры Завадзкі. У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватай ў выкраданьні Завадзкага групу былога байца спецпадраздзяленьня МУС "Алмаз" Валерыя Ігнатовіча і прыгаварыў двух чалавек да пажыццёвага зьняволеньня. У сакавіку 2004 года пракуратура прыпыніла дасьледваньне справы аб выкраданьні Завадзкага. У 2005 годзе дасьледваньня было адноўлена.
3 траўня сёлета маці журналіста Вольга Завадзкая атрымала ліст з рэспубліканскай пракуратуры, у якім паведамляецца, што справа ізноў прыпыненая з 31 сакавіка 2006 з той жа матывацыяй, што і два гады таму – "ў сувязі зь невыяўленьнем бязь зьвестак зьніклай асобы".
Сёньня Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бяз межаў" выступіла з заявай, у якой выказала абурэньне прыпыненьнем расьсьледаваньня па справе Завадзкага.
16 верасьня 1999 году зьніклі палітык Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі.
У справаздачы адмысловага дакладчыка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Хрыстаса Пургурыдэса заяўлялася аб магчымай датычнасьці да палітычных зьнікненьняў цяперашняга дзяржсакратара рады бясьпекі Беларусі Віктара Шэймана, былога міністра унутраных справаў Юрыя Сівакова, дзейнага міністра унутраных справаў Уладзімера Навумава і камандзіра брыгады спэцназу МУС Зьміцера Паўлічэнкі. У 2004 годзе гэтым чатыром асобам быў забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу на падставе падазрэньня ў іх датычнасьці да палітычных зьнікненьняў.