(Слуцкая: ) "Ёсьць чытач, палітычныя погляды якога абсалютна сфармаваныя. Гэта апазыцыйны чытач, які цьвёрда ведае, што ён хоча, і яго, безумоўна, прыцягваюць рэзкія ацэнкі і канкрэтна выказаная пазыцыя. Гэта не зусім наш чытач. Такіх чытачоў, паводле маіх ацэнак, сярод усёй нашай аўдыторыі каля 20%. Вы бачылі выбары, мы ведаем вынікі, якія былі агучаныя. Мы ведаем вынікі, якія даюць недзяржаўныя сацыёлягі. І што мы бачым? Мы бачым, што ў любым выпадку каля 50% беларусаў можна аднесьці да тых, хто ня вызначыўся. Гэта людзі, якія не зьяўляюцца апазыцыйнай аўдыторыяй і не зьяўляюцца прыхільнікамі дзейнай улады. Гэта людзі, якія шукаюць інфармацыю і спрабуюць вызначыць сваю пазыцыю.
Бяда наша ў тым, што інфармацыя ў гэтай краіне – гэта самы вялікі дэфіцыт. Інфармацыя дазаваная, інфармацыя аднабаковая, інфармацыя заангажаваная. Таму, з майго пункту гледжаньня, ня столькі пазыцыя, колькі паўнавартасная інфармацыя – гэта і ёсьць пазыцыя газэты, гэта і ёсьць мэтад узьдзеяньня на аўдыторыю. Калі мы спрабуем даць гэтую ўсебаковую інфармацыю, якая замоўчваецца дзяржаўнымі СМІ, гэта і ёсьць наша пазыцыя. І гэтая наша пазыцыя знаходзіць сваю аўдыторыю. Бо людзі, якія хочуць ведаць, яны ў выніку выбіраюць нашу газэту.
Я яшчэ дадам, што як ні парадаксальна, менавіта палітычныя матэрыялы маюць самую вялікую аўдыторыю, якая гэта абмяркоўвае. Дзьве тэмы, якія вельмі хвалююць чытачоў нашай газэты – гэта палітыка і сэкс. Дзьве тэмы, якія ўвесь час канкуруюць паміж сабой. Больш таго, палітыка, як ні дзіўна, перамагае". (Чытаць увесь тэкст перадачы "Праскі акцэнт")