У звароце зазначаецца, што ў сёньняшняй Беларусі з выпускаў навін і аналітычных перадач дзяржаўных тэлебачаньня й радыё нельга атрымаць свабодную, праўдзівую й аб’ектыўную інфармацыю пра грамадзка-палітычнае жыцьцё краіны. Вось што патлумачыў Радыё Свабода адзін з ініцыятараў кампаніі, актывіст моладзевага дэмакратычнага руху спадар Андрэй:
(Андрэй: ) “З палітычнай інфармацыі, якая зьяўляецца, па-першае, асноўная частка — цалкам станоўчая! — тычыцца толькі Аляксандра Лукашэнкі. Па-другое, значная частка інфармацыі прысьвечана ўсё-ткі апазыцыі, але гэтыя сюжэты ўжо маюць адмоўную афарбоўку. І мы, прадстаўнікі апазыцыі, свабоднай моладзі, беларускага студэнцтва, ня можам даць на гэта ніякага адказу. Мы ня можам сказаць: “Вы схлусілі!” Таму, нават зыходзячы з афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, на якіх дэмакратычныя кандыдаты Мілінкевіч і Казулін набралі разам больш за 8 працэнтаў галасоў выбарнікаў, мы патрабуем рэгулярнага эфірнага часу на адным зь дзяржаўных тэлеканалаў і першым нацыянальным канале радыё прадстаўнікам аб’яднаных дэмакратычных сіл — у працэнтных суадносінах з колькаснымі паказчыкамі выбараў”.
Паводле аўтараў звароту да міністра інфармацыі, іхныя патрабаваньні законныя й грунтуюцца на Канстытуцыі Беларусі.