З 1 да 5 траўня ў Вільні праходзіла штогадовая міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная тэме “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва”, якую абмяркоўвалі моладзь, інтэлігенцыя, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў з 15 краінаў, у тым ліку і зь Беларусі, а таксама кіраўнікі 9 эўрапейскіх краінаў і прадстаўнікі ўрадаў 20 краінаў сьвету. У канфэрэнцыі ўзялі удзел прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна.
Асноўны выступоўца, віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні, адзначыў, што ўдзельнікаў форуму аб''ядноўваюць агульныя ідэалы і памкненьне вызваліць краіны рэгіёну ад няроўнасьці і бар''ераў паміж імі, ад парушэньняў правоў чалавека і распачаць новую эру дэмакратыі.
(Чэйні: ) “Усе мы абвязаны спрыяць дэмакратычнаму працэсу ў Беларусі. Яе народ пакутаваў ад войнаў, перажыў жахлівыя страты. І цяпер апошняя дыктатура ў Эўропе пазбавіла гэтых людзей самых асноўных свабодаў. Мірных дэманстрантаў зьбіваюць, іншадумцы зьнікаюць, у краіне пануе клімат страху дзякуючы ўладам, якія адмаўляюцца праводзіць свабодныя выбары. У адзінай і свабоднай Эўропе няма месца для рэжыму такога кшталту. Людзі ў Беларусі заслугоўваюць лепшага. Вы маеце права самі вырашаць свой лёс і весьці вашую нацыю да будучыні ў дэмакратычнай супольнасьці”.
Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна чарговы раз заклікаў беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Мілінкевіча, Аляксандра Казуліна і ўсіх іншых палітычных вязьняў у Беларусі.
"Мы бачым парасткі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Незадаволеныя людзі выказалі сваю сьмеласьць на плошчы. Эўрапейскі Зьвяз і надалей будзе падтрымліваць імкненьне беларускага народу да дэмакратыі", сказаў Хавіер Саляна.
Брытанскі міністар у справах Эўропы Аляксандар Дуглас павітаў беларускую апазыцыю і выказаў падтрымку людзям, якія стаялі на менскай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Канадзкая сэнатарка Рэйнэл Андрэйчук згадала нядаўнюю забарону на ўезд на тэрыторыю Канады для дазапраўкі самалёту зь беларускімі чыноўнікамі. Яна адзначыла, што гэта было рашэньне канадзкага прэзыдэнта, які, як і многія ўсясьветныя лідэры, далучыўся да патрабаваньняў аб вызваленьні палітзьняволеных у Беларусі.
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што ягоная краіна будзе працягваць дапамогу беларускай апазыцыі – самастойна і ў супрацоўніцтве з Эўразьвязам і ЗША.
(Качыньскі: ) “У Беларусі праблемы з дэмакратыяй, і спрыяньне дэмакратычным працэсам у гэтай частцы сьвету – асноўнае выпрабаваньне эфэктыўнасьці распаўсюду дэмакратыі. Вырашаць будзе беларускі народ, але гэтая падтрымка можа моцна дапамагчы і мае прынесьці свае вынікі неўзабаве – Беларусь далучыцца да дэмакратычнай сям''і эўрапейскіх краінаў”.
Віцэ-прэзыдэнт Фэдэральнай рады Аўстрыі Анна Элізабэт Газэльбах сказала, што ёсьць дзьве краіны ў АБСЭ, якія патрабуюць асаблівых мераў з боку Эўразьвязу, – гэта Ўзбэкістан і Беларусь. Анна Элізабэт Газэльбах гаварыла пра падтрымку незалежных СМІ ў Беларусі.
Дзяржсакратар Нарвэгіі Мортэн Вэтланд паўтарыў нядаўні заклік нарвэскіх лідэраў неадкладна вызваліць А.Мілінкевіча. "Мы патрабуем рэформаў у Беларусі", заявіў Мортан Вэтланд.
Выснова, якую зрабіў пры канцы канфэрэнцыі міністар замежных спраў Літвы Антанас Валёніс – Беларусь застаецца ў асноўнай эўрапейскай павестцы дня. А прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус падкрэсьліў, што "пашырэньне дэмакратыі на ўсход зробіць эўрапейскую супольнасьць больш моцнай".
Цяпер пра іншую міжнародную рэакцыю на падзеі ў Беларусі
Спэцыяльны дакладчык ААН у справе сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Адрыян Сэвэрын, выказаў вялікую заклапочанасьць арыштам апазыцыйных лідэраў Аляксандра Мілінкевіча, Вінцука Вячоркі, Аляксандра Бухвостава і Сяргея Калякіна, якія былі пакараныя арыштам на 14 і 15 сутак 27 красавіка пасьля правядзеньня "Чарнобыльскага шляху". Спадар Сэвэрын запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызваленьня арыштаваных, а таксама ўсіх іншых палітычных зьняволеных у Беларусі. Спэцыяльны дакладчык ААН патрабуе ад беларускіх уладаў запрасіць яго ў Беларусь для ажыцьцяўленьня місіі ў справе вывучэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Міжнародная ліга правоў чалавека заклікала прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша зрабіць “спэцыяльныя захады” ў адказ на наступ на правы чалавека і актывістаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
“Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі павінны сачыць за крызісам у Беларусі і прадстаўляць палітычны прытулак тым грамадзянам Беларусі, якія пакідаюць сваю краіна з-за страху за сваё жыцьцё”, – заявіў кіраўнік Міжнароднай лігі правоў чалавека Робэрт Арсэнолт у сваім лісьце да прэзыдэнта ЗША. Ліга рэкамэндуе адміністрацыі ЗША прызначыць адмысловага пасланьніка, які будзе каардынаваць кантакты з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і міжнародныя захады, такія як увядзеньне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў.
Маршалак польскага Сэнату Богдан Барусэвіч, зьвяртаючыся 2 траўня да палякаў усяго сьвету з нагоды сьвята Палёніі і палякаў за мяжой, асаблівую ўвагу зьвярнуў на сытуацыю, у якой апынуліся палякі, што жывуць у Беларусі. Богдан Барусэвіч заявіў, што неабходнай умовай нармалізацыі польска-беларускіх дачыненьняў надалей застаецца прызнаньне афіцыйным Менскам кіраўніцтва Саюзу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. “Польшча не забылася на палякаў, што жывуць у Беларусі. Вельмі балюча, што за нашай усходняй мяжой, па-суседзку, дзе так шмат палякаў, іх пазбаўляюць асноўных грамадзянскіх правоў”, – адзначыў спадар Барусэвіч.
Напярэдадні Ўсясьветнага дня свабоды друку – 3 траўня – амэрыканская арганізацыя "Freedom House" абнародавала штогадовы агляд становішча СМІ ў сьвеце. Паводле гэтага дасьледаваньня, Беларусь знаходзіцца на 185 месцы паводле ступені свабоды мэдыяў са 194-х дзяржаваў сьвету.
Паводле аўтараў дакладу, сытуацыя ў галіне свабоды слова ў Беларусі застаецца вельмі кепскай, гэтак жа як у Экватарыяльнай Гвінэі, Эрытрэі і Зымбабвэ. Значных зьменаў да горшага ў Беларусі экспэрты "Freedom House" не адзначаюць – бо паводле іх сытуацыя і раней была вельмі кепскай.