Лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць неабходным падкарэктаваць папулярны лёзунг “Беларусь у Эўропу” на “Эўропу ў Беларусь”.
(Лябедзька: ) “Мы павінны прышчапіць да беларускага дрэва эўрапейскія каштоўнасьці. Гэта будзе добры падмурак, каб з эўрапейскімі каштоўнасьцямі потым выходзіць на эўрапейскія стандарты. Нам трэба спачатку зрабіць Беларусь без Лукашэнкі, дасягнуць эўрапейскіх стандартаў ці наблізіцца да іх — і тады для нас адчыняцца дзьверы ў Эўразьвяз”.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава ідэю эўраінтэграцыі разглядае як добрае пажаданьне для значнай часткі насельніцтва Беларусі.
(Абрамава: ) “А на ўзроўні рэальнай палітыкі, то гэта наўрад ці. Нават калі жаданьне будзе ўзаемным, — тым ня менш, у старой Эўропы ня хопіць сродкаў для эўраінтэграцыі яшчэ й зь Беларусьсю, Украінай і Расеяй, што было б аптымальным варыянтам”.
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі бачыць Беларусь у іншым геапалітычным утварэньні.
(Беленькі: ) “Найлепшае месца ў эўрапейскай супольнасьці Беларусь заняла б, калі б уваходзіла ў Балта-Чарнаморскую садружнасьць нацыяў і краінаў —утварэньне, якое існуе яшчэ толькі ў думках. На погляд многіх людзей, яно было б найлепшым утварэньнем менавіта для той часткі Эўропы, якая знаходзілася пад акупацыяй Расейскай імпэрыі”.
Каардынатарка праекту дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў, жонка апазыцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей лічыць, што Беларусь, безумоўна, павінна імкнуцца ўвайсьці ў Эўразьвяз.
(Кулей: ) “Гэта далёкая будучыня, і я думаю, што яшчэ не адно пакаленьне, можа быць, зьменіцца, калі ўсе ўмовы будуць выкананы. Бо на сёньня Беларусь знаходзіцца ў такім стане, што ёй далёка да выкананьня тых правілаў, якія патрабуюцца ад краіны, каб яна ўвайшла ў Эўразьвяз”.
Падобнага меркаваньня прытрымліваецца й экс-старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.
(Шушкевіч: ) “Дзяржава наша ідзе ў бок Расеі, у бок эўраазіяцкасьці, а дакладней — большай азіяцкасьці. На жаль, мы аддаляемся ад Эўропы. Але мне здаецца, што гэты пералом наступіць. У разуменьні людзей усё ж прабіваецца тое, што трэба ісьці ў Эўропу. Няма іншага шляху”.
А паводле актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, Беларусі бліжэйшыя 20 гадоў найлепш заставацца нэўтральнай краінай — накшталт Швэйцарыі.
(Трусаў: ) “Гэта найлепей, каб з Эўразьвязам былі нармальныя стасункі, як, напрыклад, у Швэйцарыі ці Нарвэгіі… Але туды, па-першае, нас і ня пусьцяць. А, па-другое, ня варта нам туды і ўваходзіць. Таму што нам трэба яшчэ гадоў 20 мяняць мэнтальнасьць народу. З нашай мэнтальнасьцю ў Эўразьвязе няма чаго рабіць”.