Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах ідзе суд на Мікітам Сасімам (абноўлены)


Радыё Свабода Сёньня ў Баранавічах пачаўся разгляд справы моладзевага актывіста Мікіты Сасіма. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад службы ў войску. Праваабаронцы лічаць справу Мікіты Сасіма палітычна матываванай і зьвязанай зь ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. На працэсе прысутнічае і карэспандэнт "Свабоды".

Мікіта Сасім ужо другі месяц знаходзіцца ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары. Яму пагражае да 2 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміў адвакат Сасіма.

На суд у Баранавічы прыехалі моладзевыя актывісты, каб выказаць салідарнасьць з Мікітам Сасімам. Каля 50 чалавек прыйшло падтрымаць яго ў судзе.

Мікіта Сасім перад судом заявіў, што спадзяецца на справядлівы разгляд справы. Сваю віну ён прызнае толькі часткова. Ён прызнаў, што некалькі разоў не зьяўляўся на выклік у ваенкамат.

У судзе былі апытаныя тры сьведкі: супрацоўнік ваенкамату, доктар зь мэдычнай камісіі ваенкамату і лекар з паліклінікі. Яны пацьвердзілі свае ранейшыя паказаньні, але яны таксама адзначылі, што Мікіта Сасім зьяўляўся і праходзіў мэдычны агляд для вызначэньня, ці годны ён для праходжаньня вайсковай службы. Але канчатковага рашэньня, ці годны ён для службы, прынята не было.

У верасьні 2005 году Мікіта Сасім быў моцна зьбіты міліцыяй. Ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і ляжаў у шпіталі. Пасьля гэтага ён мусіў прайсьці мэдкамісіі, каб вызначыць, ці годны ён для службы. Абставіны гэтага зьбіцьця цяпер высьвятляюцца ў судзе. Ёсьць разыходжаньні ў датах. З гэтай прычыны судзьдзя абвясьціў перапынак: ён запрасіў у суд супрацоўніка ваенкамату, каб ён прынёс журнал, у якім утрымваюцца даты, калі Сасім прыходзіў у ваенкамат.

Далейшыя падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG