Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўвяла забарону на ўезд 31 беларускай службовай асобы


Радыё Свабода Латвія зрабіла сёньня неабходныя ўнутраныя працэдуры для ўвядзеньня забароны на ўезд на сваю тэрыторыю Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 беларускіх афіцыйных асобаў.

Гэтая забарона ўведзеная ў парадку выкананьня пастановы Рады Эўразьвязу, прынятай 10 красавіка сёлета. Рашэньне Рады Эўразьвязу было матываванае “масавымі парушэньнямі правоў чалавека і выбарчых стандартаў” напярэдадні і падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG