11 траўня ў Баранавіцкім судзе аднавіўся працэс над Мікітам Сасімам — адным зь лідэраў моладзевага дэмакратычнага руху ў Беларусі. Юнака абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы.
Для разбору справы суду хапіла сёньняшняга дня: апытаны трое сьведак, вывучаны пісьмовыя матэрыялы. Пракурор Сьвятлана Пасенка палічыла віну Сасіма цалкам даказанай, нягледзячы на тое, што сама адмовілася ад аднаго з эпізодаў абвінавачаньня.
Пракурор запрасіла для Мікіты Сасіма 6 месяцаў арышту. Адвакаты апазыцыянэра, аднак, лічаць, што абвінавачаньне ў судзе не пацьвердзілася. На іхную думку, быў даказаны толькі адзін эпізод, які раней прызнаваў і сам Мікіта Сасім. Менавіта з гэтай прычыны ягоны адвакат зь Менску Аляксандар Галіеў заявіў суду: належыць або вылучыць новае абвінавачаньне, або апраўдаць юнака.
Паводле заўвагі другога адваката, Зоі Гаўдзей з Баранавіч, дагэтуль нікога не судзілі за ўхіленьне ад службы ў войску. Спадарыня Гаўдзей ня лічыць выпадковым тое, што Мікіту Сасіма арыштавалі за тры дні да прэзыдэнцкіх выбараў. Яна мяркуе, што палітыка не павінна ўплываць на прысуд па гэтай справе. Адвакат Гаўдзей таксама заклікала судзьдзю апраўдаць Мікіту Сасіма.
У апошнім слове Мікіта Сасім прызнаў сваю віну часткова, але заявіў, што не ўхіляўся ад службы.
(Сасім: ) “Па сутнасьці, мая віна толькі ў тым, што я адзін раз не зьявіўся ў ваенкамат. Не кажу, што гэта нармальна, што я павінен быў так рабіць. Але прашу ўлічыць, што я ня ставіў за мэту ўхіліцца ад мерапрыемстваў па прызыве на тэрміновую вайсковую службу. Калі б я хацеў ухіліцца, я й далей не зьяўляўся б. Таму прашу справядліва ацаніць ступень маёй віны. Як я зразумеў, вы ня хочаце ператвараць працэс у палітычны. Таму я заклікаю вас прытрымлівацца й далей гэтай лініі”.
Раней у камэнтары, дадзеным з “жалезнай клеткі”, Мікіта Сасім заявіў, што яго перасьледуюць паводле палітычных прычын. Нагадаем, Сасім — вядомы актывіст моладзевага дэмакратычнага руху, яго лічаць аўтарам моладзевай “джынсавай рэвалюцыі”. Дарэчы, у суд сёньня прыйшло больш за 50 аднадумцаў Сасіма. Некаторыя зь іх надзелі памаранчавыя й блакітныя кашулі ды прышпілілі значкі зь лічбай 16 на джынсавай стужцы — сымбалем беларускай салідарнасьці. У суд прыйшоў таксама й Мікола Статкевіч — адзін зь лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў, які адбывае ў Баранавічах пакараньне абмежаваньнем волі. Статкевіч таксама заявіў, што лічыць перасьлед Мікіты Сасіма палітычна матываваным.
Прысуд Мікіту Сасіму будзе аб’яўлены заўтра, 12 траўня. Адвакаты ўжо заявілі пра парушэньне правіла “пакою для парады” — з тае прычыны, што судзьдзя аб’явіць сваё рашэньне не ў адзін дзень з апошнім словам абвінавачанага.
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла, што, калі Сасіма асудзяць, ён будзе прызнаны вязьнем сумленьня.
Гл.таксама У Баранавічах ідзе суд на Мікітам Сасімам