Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе 2.5 гады "хіміі" для А.Фінькевіча


Радыё Свабода Пракуратура Першамайскага раёну Менску зьняла абвінавачаньне ў пашкоджаньні маёмасьці з Артура Фінькевіча і пакінула абвінавачаньне ў злосным хуліганстве. Артура Фінькевіча затрымалі 31 студзеня ў той момант, калі ён рабіў графіці палітычнага зьместу. Артура Фінькевіча да суду трымалі ў сьледчым ізалятары.

ЖЭС №6 Першамайскага раёну Менску раней заяўляў у судзе, што за на афарбоўку надпісаў ЖЭС страціў 33 мільёнаў рублёў. За гэта Артуру пагражала пазбаўленьне волі. Сёньня прадстаўнікі ЖЭСу прадставілі дакумэнтацыю, згодна зь якой ЖЭС затраціў 460 тысячаў рублёў (каля 220 даляраў). Раней ЖЭС намагаўся спазнаць з Артура 15 тысяч даляраў. У суду высьветлілася, што Артур Фінькевіч цалкам кампэнсаваў матэрыяльныя страты. Пракурор абвінаваціла Артура ў тым, што сваімі надпісамі ён выклікаў незадаволенасьць грамадзянаў, але ні воднага пазову ад грамадзянаў, ні воднай скаргі за ўвесь час сьледзтва не паступіла. Нягледзячы на гэта, пракурор папрасіла пакараць Артура Фінькевіча абмежаваньнем волі, так званай “хіміяй” на 2,5 гады. А 15 гадзіне судзьдзя Вікторыя Зайцава абвесьціць прысуд.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.

Гл.таксама • Міліцыя не пусьціла журналістаў на суд над А.Фінькевічам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG