Валер Каліноўскі, Прага Мінуў год з часу крывавых падзеяў ва ўзбэцкім горадзе Андыжане, калі войскі расстралялі мітынг на падтрымку арыштаваных бізнэсоўцаў. Толькі паводле афіцыйных зьвестках тады загінула 187 чалавек, сьведкі ж кажуць, што забітых было нашмат больш. Андыжанскія падзеі сталіся пачаткам кампаніі ўзбэцкіх уладаў па ўдушэньні грамадзянскіх правоў, закрыцьці няўрадавых арганізацыяў, перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі. У сувязі з гэтым міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі Эўразьвяз узмацніць санкцыі супраць ташкенцкага рэжыму і асабіста прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава.
Радыё Свабода На Каcтрычніцкай плошчы ў пятніцу ўвечары адбыўся чарговы флэш-моб пад назваю "Плошча наша". Маладыя людзі сабраліся на плошчы з марозівам і чупа-чупсамі, на ўдзельніках флэш-мобу былі таксама значкі "За свабоду", джынсавыя і бел-чырвона-белыя стужкі. Спэцназ брутальна разагнаў акцыю, затрымаўшы каля дзясятка ўдзельнікаў.
Радыё Свабода, Менск У першы ж дзень пасьля вызваленьня са спэцпрыёмніка на Акрэсьціна лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч на сядзібе БНФ зладзіў нефармальную сустрэчу з актывам Менску і Менскай вобласьці. На ёй абмяркоўваліся вынікі папярэдняй палітычнай кампаніі, сытуацыя, якая склалася ў краіне, а таксама плян далейшых дзеяньняў. Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі. У імпрэзе бралі ўдзел Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, а таксама шэраг актывістаў аб’яднанай апазыцыі Меншчыны.
Любоў Лунёва, Менск Аляксандар Мілінкевіч, Зьміцер Дашкевіч і Аляксандар Бухвостаў выйшлі на волю. Палітыкі адбылі пакараньне за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" 26 красавіка. Дзясяткі прыхільнікаў сустракалі лідэраў апазыцыі на выхадзе з турмы. Спэцназ міліцыі ачапіў сквэр, прылеглы да турмы на Акрэсьціна. Сустрэча зладзілася ў сквэры на вуліцы Прылуцкай. Калі людзі разыходзіліся, некалькі чалавек міліцыянты затрымалі на аўтобусным прыпынку.
Радыё Свабода У судзе Першамайскага раёну Менску сёньня разглядалася адміністратыўная справа былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. Яго абвінавачвалі за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным першамайскім шэсьці. Але выкладзенае ў міліцэйскім пратаколе вінавачаньне ў судзе не пацьвердзілася, і спадар Шушкевіч быў апраўданы.
Радыё Свабода Грамадзкія актывісты Наваполацку зладзілі сёньня чарговы пікет салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным ды іншымі палітзьняволенымі. Акцыя адбылася ў гарадзкім парку і ў ёй бралі ўдзел 6 актывістаў.
Алесь Дашчынскі, Менск Першае інтэрвію пасьля вызваленьня з Акрэсьціна лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч даў для Радыё Свабода.
Радыё Свабода, Менск Сёньня старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька ня здолела вылецець на канфэрэнцыю ў Бэрлін з прычыны працяглага памежнага й мытнага кантролю ў нацыянальным аэрапорце “Менск”. На якой падставе трапляюць пад пільны надгляд, а часам і пазбаўляюцца магчымасьці своечасовага выезду за мяжу некаторыя беларускія палітыкі, грамадзкія дзеячы й журналісты?
Радыё Свабода Віталя Броўку й Антона Эрдмана затрымалі 24-га сакавіка ў Менску, калі яны прывезьлі перадачы затрыманым у намётавым гарадку сябрам. У ноч на 25-га сакавіка іх даставілі ў Віцебск на службовай машыне ДАІ. Як патлумачылі супрацоўнікі гэтае службы, кіроўцу Антона Эрдмана падазравалі ў наезьдзе на пешахода, і яго было загадана даставіць па месцы прапіскі разам з пасажырам, Віталем Броўкам.
Радыё Свабода У Жлобіне ўвечары 11 траўня былі затрыманы пяцёра актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху (жыхары Жлобіна й Гомеля).
Радыё Свабода Сёньня старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацьцяна Процька ня здолела выляцець у Бэрлін з прычыны пільнага памежнага і мытнага кантролю ў аэрапорце “Мінск-2”, у выніку якога ў яе былі канфіскаваны шэраг неабходных дакумэнтаў.
Радыё Свабода Паводле пастановы суду Аляксандар Мілінкевіч мусіў выйсьці ў 11:50, Зьміцер Дашкевіч у 10:30, Аляксандар Бухвостаў у 12:15, але адміністрацыя турмы на Акрэсьціна выпусьціла палітвязьняў на некалькі гадзінаў раней. Аляксандар Мілінкевіч у 11:50 вырашыў прыехаць да брамы спэцпрыёмніку, куды зьбяруцца людзі, каб павіншаваць палітвязьняў з выхадам на свабоду.
Радыё Свабода Рэдактар газэты "Комсомольская правда в Беларуси" Юлія Слуцкая.
Радыё Свабода Латвія зрабіла сёньня неабходныя ўнутраныя працэдуры для ўвядзеньня забароны на ўезд на сваю тэрыторыю Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 беларускіх афіцыйных асобаў.
Радыё Свабода 6 месяцаў турмы запрасіў пракурор для Мікіты Сасіма, актывіста апазыцыі, арыштаванага напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў з абвінавачаньня ва ўхіленьні ад вайсковай службы.
Радыё Свабода Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Андрэй Клімаў, які адбывае пакараньне на гэтак званай “хіміі” ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, сьцьвярджае, што дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ня хоча вызваляць яго датэрмінова на папраўчыя працы з палітычных прычынаў.
Радыё Свабода Сёньня эстонскі ўрад прыняў рашэньне аб забароне на ўезд у краіну прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і шэрагу іншых службовых асобаў Беларусі. Забаронена таксама выдаваць гэтым асобам транзытныя візы праз Эстонію.
Радыё Свабода Падчас затрыманьня ўдзельнікаў акцыі памяці Юрыя Захаранкі й салідарнасьці з палітвязьнямі ў Менску 10 траўня была зьбіта моладзевая актывістка Любоў Кучынская. Дзяўчына сьцьвярджае, што спэцназаўцы білі яе па галаве і нагах, парвалі заплечнік і зламалі мабільны тэлефон.
Міхал Стэльмак, Менск У Гомелі зь мясцовай турмы сёньня выйшлі на волю актывісты дэмакратычнага руху Юры Тропачаў і Андрэй Доўжык. За ўдзел у першамайскай акцыі яны былі пакараны 7 суткамі арышту.
Радыё Свабода З турмы на Акрэсьціна выйшаў лідэр ПКБ Сяргей Калякін. Ён адседзеў 14 сутак арышту за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка. Сяргея Калякіна супрацоўнікі турмы адвезьлі дамоў cамі а 9-й раніцы — каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы ля брамы спэцпрыёмніка, якую рыхтавалі паплечнікі паолітыка. Але на знак пратэсту сябры Калякіна прывезьлі яго назад, на Акрэсьціна, ужо з дому, каб усе ахвочыя займелі мажлівасьць для віншаваньня.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня Польшчу пакідаюць грамадзяне Расеі і Ўкраіны – былыя палітвязьні, якія сядзелі ў адной камэры з Марыюшам Машкевічам. Госьці былога амбасадара правялі шэраг важных сустрэчаў у Варшаве і Кракаве – у тым ліку іх прынялі маршалкі Сэйму і Сэнату.
Радыё Свабода Адпаведную заяву зрабіў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі Альфрэд Гузэнбаўэр у Вене — у прысутнасьці намесьніка Аляксандра Казуліна ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксея Караля, які цяпер знаходзіцца ў Аўстрыі.
Радыё Свабода Сёньня ў Баранавічах пачаўся разгляд справы моладзевага актывіста Мікіты Сасіма. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад службы ў войску. Праваабаронцы лічаць справу Мікіты Сасіма палітычна матываванай і зьвязанай зь ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. На працэсе прысутнічае і карэспандэнт "Свабоды".
Радыё Свабода Акцыя памяці Юр’я Захаранкі і салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі на Кастрычніцкай плошчы доўжылася некалькі хвілінаў. Каля 60 актывістаў дэмакратычных рухаў сталі ланцугом уздоўж праспэкту, трымаючы ў руках партрэты зьніклых і палітычных вязьняў і ружы.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня з турмы на Акрэсьціна на волю выйдуць лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка. Яны адбывалі арышт за ўдзел у шэсьці "Чарнобыльскі шлях". Суд Першамайскага раёну пакараў лідэра камуністаў арыштам на 14 сутак, а суд Савецкага раёну пакараў лідэра БНФ 15 суткамі арышту.
Любоў Лунёва, Менск Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску адпусьцілі а 9 вечара. Спэцназаўцы затрымалі апазыцыянэра прэвэнтыўна, калі ён ішоў на Кастрычніцкую плошчу, каб удзельнічаць у апазыцыйнай акцыі, прысьвечанай ўгодкам зьнікненьня Юрыя Захаранкі.
Юры Дракахруст, Прага Учора падчас пасяджэньня Генэральнай асамблеі Арганізацыі аб''яднаных нацыяў было абрана 47 членаў новай Рады ААН ў правох чалавека. Беларусі ў яе складзе няма.
Радыё Свабода Былы міністар унутраных справаў Беларусі Юры Захаранка быў выкрадзены 7 траўня 1999 году каля свайго дома. Сьледчыя Дзьмітры Петрушкевіч і Алег Случак, якія займаліся справай аб выкраданьні, былі вымушаныя шукаць прытулку за мяжой. Паводле іх зьвестак, да зьнікненьня Захаранкі быў датычны “эскадрон сьмерці” – сакрэтная сілавая структура, створаная ўладамі для расправаў з іншадумцамі. Жонка, дзьве дачкі і ўнук экс-міністра ўнутраных справаў цяпер жывуць у Нямеччыне.
Радыё Свабода Пасьля сканчэньня акцыі памяці Ю.Захаранкі, якая прайшла сёньня, у гадавіну яго зьнікненьня, на Кастрычніцкай плошчы, Тацяна Дзядок, Вольга Жураўлёва, Крысьціна Шацікава і Канстанцін Усянок прайшлі з партрэтам Захаранкі на плошчу Перамогі, абышлі яе і прышлі назад на Кастрычніцкую, дзе іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Алена Ціхановіч, Прага Сёньня мінула 80 дзён, як у сьледчым ізалятары КДБ знаходзіцца Цімафей Дранчук. Разам зь ім былі арыштаваныя Мікола Астрэйка, Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая. Усіх іх падазраюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.
Радыё Свабода Як паведаміла карэспандэнтка "Свабоды", толькі што каля Кастрычніцкай плошчы міліцыяй быў затрыманы Анатоль Лябедзька.
Радыё Свабода Cуд Першамайскага раёну Менску пакараў Артура Фінькевіча абмежаваньнем волі на два гады. "Маладафронтаўца" затрымалі 31 студзеня ў момант, калі ён рабіў надпіс на плоце вакол будоўлі на вуліцы Батанічнай.
Радыё Свабода У межах руху “За свабоду” ствараецца цэнтар правядзеньня палітычных флэш-мобаў — акцый мірнага пратэсту. Такое паведамленьне разьмешчана на сайце Аляксандра Мілінкевіча. Цэнтар мяркуе каардынаваць арганізацыю ўсіх флэш-мобаў. Дзеля бясьпекі ўдзельнікаў усе задумы меркаваных акцый маюць разглядаць юрысты — на прадмет адпаведнасьці з заканадаўствам. Мяркуецца захоўваць усе правілы ананімнасьці й бясьпекі. Пры гэтым цэнтар не зьбіраецца абмяжоўваць сваёй дзейнасьці флэш-мобамі, але будзе спрычыняцца й да правядзеньня іншых акцый.
Радыё Свабода Расьсьледаваньне па справе Юрыя Захаранкі чарговы раз падоўжана яшчэ на два месяцы . Апошні ліст ад сьледчых пракуратуры маці Юрыя Захаранкі атрымлівала болей за тры гады таму. Ульяна Захаранка не спадзяецца на сьледчых, але па-ранейшаму верыць, што ейны сын жывы.
Радыё Свабода Учора ў Маскве міліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, 23-гадовага жыхара Менску па прозьвішчы Іванюковіч, які напісаў лёзунгі на шыльдзе пасольства Беларусі ў Расеі.
Ігар Карней, Менск Сёньня са штогадовым пасланьнем да Фэдэральнага сходу зьвярнуўся прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Акрэсьліўшы прыярытэты разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 10 гадоў, расейскі лідэр ніяк ня вызначыў пэрспэктываў так званай саюзнай дзяржавы, спыніўшыся, перадусім, на неабходнасьці фармаваньня “гуманітарнай прасторы СНД”.
Радыё Свабода Пракуратура Першамайскага раёну Менску зьняла абвінавачаньне ў пашкоджаньні маёмасьці з Артура Фінькевіча і пакінула абвінавачаньне ў злосным хуліганстве. Артура Фінькевіча затрымалі 31 студзеня ў той момант, калі ён рабіў графіці палітычнага зьместу. Артура Фінькевіча да суду трымалі ў сьледчым ізалятары.
Радыё Свабода
Радыё Свабода, Менск На Кастрычніцкай плошчы ў Менску сёньня плянуецца акцыя памяці экс-міністра ўнутраных справаў і аднаго зь лідэраў апазыцыі Юр’я Захаранкі, прымеркаваная да сёмай гадавіны яго зьнікненьня.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўнага беларускага друку за 10 траўня.
Радыё Свабода За значкі “Свабода” й бел-чырвона-белыя стужкі ў Магілёве на тры гадзіны былі зьняволены актывісты мясцовай арганізацыі БСДП (Грамада).
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У кабінэце Казімежа Марцінкевіча ў выніку падпісаньня кааліцыйнага пагадненьне зьявілася некалькі новых міністраў. Сёньня зьмяніўся і міністар замежных справаў – месца Стэфана Мэлера заняла Ганна Фатыга – першая жанчына-мінсітар замежных справаў у польскай гісторыі.
Радыё Свабода Выступаючы сёньня з нагоды Дня перамогі, Аляксандар Лукашэнка ізноў вярнуўся да тэмы нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Радыё Свабода Кіраўніцтва 260 нямецкіх унівэрсытэтаў і вышэйшых школ абуранае рэпрэсіямі ў дачыненьні да студэнтаў у Беларусі. У прынятай заяве канфэрэнцыі рэктараў вышэйшых школ Нямеччыны гаворыцца пра неабмежаваную гатоўнасьць нямецкіх вучэбных устаноў каапэравацца з усімі партнэрамі ў Беларусі, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве.
Радыё Свабода З турмы на Акрэсьціна вызвалены пяць моладзевых актывістаў. 9 траўня на свабоду выйшлі Надзея Батура, Аляксей Казулін, Аляксандар Рэзьнікаў, Юры Талстой і Андрэй Ігнатчык. Усе яны былі пакараны 5- суткавым арыштам за ўдзел у пікеце салідарнасьці з маладафронтаўцам Артурам Фінькевічам каля будынку Першамайскага райсуду Менску.
Радыё Свабода Амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас — адзін з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду міністра замежных справаў.
Ганна Соўсь, Менск 9 траўня 1950 году міністар замежных спраў Францыі Робэр Шуман выступіў з ідэяй эўрапейскай інтэграцыі, і менавіта таму 9 траўня ў сьвеце адзначаецца як дзень нараджэньня Эўразьвязу — Дзень Эўропы. Якая будучыня ўзаемадачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам? Беларускіх палітыкаў апытвала карэспандэнтка "Свабоды" Ганна Соўсь.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ад сёньняшняга дня беларускія студэнты, якіх выключылі з ВНУ за палітычную ці грамадзкую дзейнасьць, могуць зьвяртацца ў польскія ВНУ, каб працягнуць там навучаньне – польскі ўрад пакрывае кошты навучаньня, а таксама гарантуе стыпэндыю ў памеры каля 400 даляраў для трохсот беларусаў.
Юлія Шарова, Менск Спэцсродкі ў часе акцыі апазыцыі ў Менску 25-га сакавіка міліцыя не выкарыстоўвала – пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў на прэсавай канфэрэнцыі, у дзень, калі ля Тэатру музкамэдыі прагрымелі выбухі. А праз колькі дзён генэральны пракурор Пётра Міклашэвіч абвясьціў, што вядзецца расьсьледаваньне: хто 25 сакавіка выкарыстоўваў спэцсродкі – міліцыя ці дэманстранты? Што ж сапраўды адбывалася ў Дзень волі? Якія сродкі мае ў сваім арсэнале беларуская міліцыя?
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць пра зьмены ў беларускім заканадаўстве што да замежнікаў, якія парушылі ў тым ліку і правілы перасячэньня беларускай мяжы – цяпер праблемы могуць мець, у прыватнасьці, польскія журналісты, якіх дэпартавалі зь Беларусі.
Загрузіць яшчэ