Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Лявонаў: "Страціўшы пасаду, былому міністру цяжка знайсьці працу"


Алесь Дашчынскі, Менск Падчас нарады з новым складам ураду кіраўнік Беларусі заявіў, што вопыт і патэнцыял тых, хто раней займаў кіроўныя пасады і ўнёс важкі ўклад у разьвіцьцё Беларусі, будуць запатрабаваны. Усе яны атрымаюць магчымасьць працаваць на новых пасадах. Што азначае ў Беларусі страціць пасаду міністра, ці яшчэ большую?

Са старога ўраду Сяргея Сідорскага пяць высокапастаўленых чыноўнікаў пазбавіліся сваіх партфэляў. Кіраўнік краіны запэўніў: маўляў, вопыт і патэнцыял гэтых асоб маюць быць запатрабаваны. Але так здараецца не заўсёды. Прыгадаем былых прэм’ер-міністраў Міхаіла Чыгіра і Ўладзімера Ярмошына, патэнцыял якіх аказаўся непатрэбным Беларусі. Міхаіл Чыгір, які пасьля сваёй адстаўкі ў 1996 годзе трапіў у апазыцыю, сёньня езьдзіць на працу ў Расею.

(Чыгір: ) “Я цяпер у цягніку, раніцай буду ў Менску. Набярыце мяне, калі ласка, у Менску”.

(Карэспандэнт: ) “А Вы цяпер дзе працуеце?”

(Чыгір: ) “У Маскве працую… Ні на якай пасадзе. Каму гэта патрэбна — дзе я працую”.

Прыкладаньня свайго патэнцыялу ў Расеі змушаны быў шукаць таксама былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў. Што значыць у Беларусі для міністра страціць працу?

(Лявонаў: ) “У Беларусі такое перажыць цяжка, бо ім ісьці няма куды. Калі яго выкінулі з гэтай пасады, з гэтай абоймы вэртыкалі, ён нідзе не патрэбен. Таму для іх, для іхных родных — тое цяжка. У Беларусі — гэта тупік”.

Спадар Лявонаў кажа, што кіраўніцтва Беларусі мае да звольненых чыноўнікаў індывідуальны падыход: усё залежыць ад таго, наколькі гэта свой чалавек. Гэтак вызначаецца далейшы лёс — месца ў лечкамісіі і так далей.

(Лявонаў: ) “Гэта залежыць ад таго, наколькі ён вернападданы, добра прагінаўся, служыў, ня меў сваёй думкі. І наагул, беларускія міністры мяне мала цікавяць, бо яны не міністры, яны паслухмяныя выканаўцы”.

Былы міністар працы Аляксандар Сасноў, які падаў ў адстаўку пратэстуючы супраць рэфэрэндуму 1996 году, і цяпер застаецца беспрацоўным. Паводле спадара Саснова, былым міністрам у Беларусі будзе вельмі цяжка.

(Сасноў: ) “Быў такі міністар Лукашоў і калі ён пайшоў са сваёй пасады, што з ім адбылося? Ён скончыў жыцьцё самагубствам. Быў такі міністар транспарту. У вельмі складанае становішча чалавек трапляе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG