Радыё Свабода Увечары 15 траўня Белы Дом абнародаваў падпісаны ў пятніцу прэзыдэнтам ЗША Джоржам Бушам указ, у якім ён забараняе ўезд у ЗША чальцам беларускага ўраду. У дакумэнце сказана, што ўезд забаронены асобам, "якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць удзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі або дзеяньняў (фальсыфікацыі выбараў, парушэньні правоў чалавека або карупцыя), што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі".