Яму — толькі сямнаццаць. За плячыма — перамогі на юніёрскіх чэмпіянатах па каратэ, ушу, рукапашным баі і баі бяз правілаў, вучоба ў падпольным ліцэі і пасьпяховая здача экстэрнам іспытаў на дзяржаўны атэстат сталасьці. А перад вачыма — дзівосная краіна Сынгапур, набраўшыся ведаў і досьведу ў якой, ён хоча зьмяніць Беларусь. Выпускнік Коласаўскага гуманітарнага ліцэю Міхась Лысюк — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».