Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць праектаў Свабоды ў сьпісах найлепшай беларускамоўнай рэклямы

абноўлена

Свабодны фэст 21 траўня 2014 у Менску. Канцэрт да 60-годзьдзя Радыё Свабода
Свабодны фэст 21 траўня 2014 у Менску. Канцэрт да 60-годзьдзя Радыё Свабода
Сталі вядомыя першыя шорт-лісты пятага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! 2014. Пераможцы будуць названыя 25 чэрвеня на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня.

У катэгорыі «Рэкляма ў друкаваных СМІ» адзін з намінантаў — рэклямныя модулі «Свабоду хакеістам». Аўтар: Артур Вакараў, «Адліга»


У катэгорыі «Мэдыяпраекты для аднаго каналу камунікацыі: ТБ, друкаваных СМІ, радыё, інтэрнэту, вонкавай рэклямы, Indoor» сярод намінантаў — «Картатэка Сталіна. Сьпіс рэпрэсаваных». Аўтар: Сяргей Дубавец.


У катэгорыі «Event-праект» намінаваны «Свабодны фэст». Аўтары: Павел Белавус, Франак Вячорка.

У катэгорыі «Рэклямныя кампаніі» намінаваная рэклямная кампанія Радыё Свабода «Свабоду ўсім». Аўтар ідэі: Артур Вакараў, «Адліга»


У катэгорыі «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект» сярод намінантаў — мапы могілак «Беларускі нацыянальны нэкропаль». Аўтар: Франак Вячорка.


Цалкам сьпіс намінантаў можна пабачыць тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG