Аляксандар Лукашэнка ў Барысаве падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў абароннага сэктару, заявіў журналістам, што Беларусь гатовая прымаць уцекачоў з Украіны і спрыяць іх працаўладкаваньню.
«Такія людзі ёсьць, ахвотных вельмі шмат. Мы адразу ж даручылі амбасадзе складаць такія сьпісы, каб гэта было не хаатычна, як часам адбываецца цяпер у Расеі (там ёсьць ужо вялізныя праблемы ў лягерах перасяленцаў і ўцекачоў). Таму закрыцца мы ад іх ня можам і не павінны: людзі пакутуюць. Мы гатовыя прымаць такіх людзей арганізавана. Нам працоўныя рукі патрэбныя. І мы гатовыя іх разьмяшчаць у розных частках нашай краіны, даць ім дах над галавой і месца працы», паведаміла БЕЛТА.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1