Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу за салідарнасьць з Украінай адправілі на новы разгляд

абноўлена

Справу за салідарнасьць з Украінай адправілі на новы разгляд
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00

Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне суду Нясьвіскага раёну адносна актывісткі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Натальлі Бордак і адправіў заведзеную на яе адміністрацыйную справу на новы разгляд.

Суд першай інстанцыі прысудзіў Натальлі Бордак 3,6 мільёна штрафу за плякат «Не — пуцінскай вайне з Украінай», зьвінаваціўшы ў парушэньні артыкула 23.34.2 Адміністрацыйнага кодэксу — аб арганізацыі масавага мерапрыемства. Адпаведны пратакол на Натальлю Бордак склалі 9 траўня супрацоўнікі міліцыі гораду Нясьвіжа за тое, што падчас сьвяткаваньня Дня Перамогі яна гуляла па гарадзкім парку з плякатам на знак салідарнасьці з Украінай. Натальлю Бордак затрымалі на вуліцы, пасьля таго як яна згарнула плякат і рушыла дадому. Тры дні яе трымалі ў міліцэйскім пастарунку ў цяжкіх умовах.

Грамадзкая актывістка спадзяецца, што ў выніку перагляду справы судовае рашэньне будзе прынятае на яе карысьць, бо ня лічыць сябе вінаватай. Натальля Бордак таксама заяўляе, што не шкадуе пра свой учынак і гатовая яго паўтарыць, каб выказаць салідарнасьць і маральную падтрымку народу Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG