Украінцаў з Данецка і Харкава прытуліў ў Гомелі пункт часовага разьмяшчэньня, псыхалягічнай і сацыяльнай адаптацыі ўцекачоў.
Міт пра тое, што ў БНФ нібыта не было эканамічнай праграмы (яшчэ адзін варыянт — «БНФ займаўся мовай, а не эканомікай») напярэдадні першых прэзыдэнцкіх выбараў быў адным з найбольш устойлівых.
Рабочая група Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі падтрымала ініцыятыву юрыста Гары Паганяйлы зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд наконт дыскрымінацыі беларускай мовы.
На 19 чэрвеня заплянаваная ўрачыстая закладка першага каменя ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку і пачатак будоўлі.
У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» пагаворым пра палітыкаў, якія выкарыстоўваць ненарматыўную і абразьлівую лексыку.
Вядомы расейскі тэлефонны жартаўнік Vovan222 нібыта разыграў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, прыкінуўшыся сынам Віктара Януковіча.
16 чэрвеня ў Акруговым судзе Варшавы пачаўся закрыты працэс над беларускім грамадзянінам, якога абвінавачваюць у шпіянажы супраць Польшчы.
У Беларусі распачалося цэнтралізаванае тэставаньне. Але многія выпускнікі ды іхныя бацькі не спадзяюцца, што вышэйшая адукацыя ва ўмовах Беларусі можа забясьпечыць лепшую будучыню.
Легендарны нямецкі аўтагоншчык Міхаэль Шумахер выйшаў з комы і пакінуў шпіталь у Грэноблі для пачатку доўгага пэрыяду рэабілітацыі, паведаміла журналістам яго прадстаўніца Сабін Кім.
Незвычайны аўтамабіль зьявіўся на вуліцах Магілёва. Госьць з Расеі размаляваў на 9 траўня сваё аўто выявамі савецкіх танкаў. Кажа, гэта каб ушанаваць памяць сваіх дзеда і прадзеда, якія «ваявалі з фашыстамі».
Сёньня ў Гародні скончыўся суд па справе журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі.
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа разьвітаўся з чарговым выпускам сваіх выхаванцаў. Установу, на пачатку 2000-х зачыненую на загад Міністэрства адукацыі, скончылі яшчэ 17 хлопцаў і дзяўчат.
Беларусы — сусьветныя лідэры па ліку станоўчых рашэньняў пры звароце па шэнгенскія візы.
Нярэдка на вуліцах беларускіх гарадоў, асабліва на ўсходзе краіны, можна ўбачыць аўто з расейскай атрыбутыкай — бела-сіне-чырвонымі сьцяжкамі, паласатымі жоўта-чорнымі стужкамі. Зьяву на прыкладзе Магілёва дасьледаваў наш карэспандэнт.
16 чэрвеня ў Акруговым судзе Варшавы пачынаецца працэс над беларусам Аляксандрам Л., якога абвінавачваюць у шпіянажы. Яму пагражае 10 гадоў турмы.
Журналісты робяць выснову, што Караткевіч браў актыўны ўдзел у захопе адміністрацыйных будынкаў і вайсковых частак у Крыме
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Сёньня прадставілі Госпаду і царкве дачурачку! Знаёмцеся - Мара Дашкевіч», — напісаў Зьміцер у сваім фэйсбуку.
Цяпер каля расейскае амбасады у Кіеве спакойна, парадак кантралююць прадстаўнікі міліцыі і дзяржаўнае аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў.
Трэці гульнявы дзень чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразыліі прынёс першую сэнсацыю. Паўфіналіст папярэдняга сусьветнага першынства зборная Уругваю саступіла камандзе Коста-Рыкі зь лікам 1:3.
14 чэрвеня адзначаецца Усясьветны дзень донараў крыві. Людзі часта ідуць здаваць кроў, каб зарабіць грошай: за 450 грамаў здадзенай крыві плацяць 546 тысяч рублёў. Тым часам Усясьветная арганізацыя аховы здароўя (ВАЗ) заклікае здаваць кроў бясплатна.
Цягам траўня мы прымалі ад Вас сьмешныя, кур’ёзныя, незвычайныя фотаздымкі, малюнкі, каляжы і самы розны трэш, які адлюстроўвае падзеі, атмасфэру, жыцьцё турыстаў і мясцовых падчас хакейнага чэмпіянату.
Напачатку тыдня стала вядома, што супраць былога палітвязьня Аляксандра Малчанага зноў завялі крымінальную справу па падзеях трохгадовай даўніны. Што здарылася? Які лёс гэтай справы?
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясьціў нядзелю 15 чэрвеня днём жалобы па вайскоцах, якія загінулі падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.
13 чэрвеня на чыгуначнай станцыі «Харкаў-пасажырскі» супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баявікоў «Чачэна», які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеных супрацьстаяньнях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны
Крысьціна Вітушка кіруе аддзелам у буйным беларускім банку, робіць сайт «Нашы дзеткі», ладзіць нацыянальныя сьвяты, дамагаецца беларускае школы.
Як паведамляе CNN, на борце маглі знаходзіцца 49 чалавек.
У офісе «Гавары праўду» грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» ушанавала актывістаў, якія адбывалі арышты ў турме на Акрэсьціна падчас хакейнага чэмпіянату нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Пасьля таго, як упаўнаважаны па правах дзіцяці РФ Павел Астахаў заявіў, што Расея гвалтоўна дзяцей не ўтрымлівае і іх могуць забраць, украінскія прадстаўнікі так і зрабілі.
Радыё Свабода атрымала ўзнагароды ў намінацыях «Адмысловы праект» і «Інавацыйнасьць» у конкурсе найлепшых матэрыялаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
Мусіць зьнікнуць міжчасьсе між БССР і РБ, у якім мы жывем апошнія 20 гадоў.
Аргкамітэт па сьвяткаваньні 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай абвяшчае конкурс. Да ўдзелу запрашаюцца юныя мастакі — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў, а таксама маладыя мастакі-аматары, расказаў «Свабодзе» намесьнік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава.
Алесь і Мілана Ляўчук зь Берасьця хочуць аддаць сваю дачку Камілу ў першую клясу з навучаньнем на беларускай мове. Аднак чыноўнікі паслалі бацькоў шукаць яшчэ ахвотных — маўляў, клясу створаць пры наяўнасьці мінімум 5 вучняў.
Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Гарадзкія ўлады Чарнігава кажуць, што паток беларускіх пакупнікоў зьменшыўся ў гэтым украінскім горадзе ў два разы. Чарнігаўская самаабарона прапануе гамельчукам эскорт ад мяжы да сваіх рынкаў, калі хто баіцца ехаць на закупы.
У Горадні створана новая беларускамоўная група ў дзіцячых ясьлях-садку № 45. Яна адкрыецца зь верасьня, у ёй будуць дзеці двух узростаў: двух і трох гадоў. Яна меншая ўдвая ад звычайных, у якіх, як правіла, дваццаць пяць дзяцей і больш.
У Бразыліі стартаваў чэмпіянат сьвету па футболе. Да маштабнай дзеі вялікая ўвагу з боку мільёнаў заўзятараў, сотні тысяч фанатаў прыехалі ў Паўднёвую Амэрыку падтрымаць свае любімыя каманды. Ці ёсьць у Бразыліі беларусы? Ці так небясьпечна ў гэтай краіне, як пішуць СМІ?
Маладая жанчына Натальля Красоўская з Барысава, якая ваюе на баку сэпаратыстаў у Славянску Данецкай вобласьці, кантужаная і цяпер знаходзіцца ў лякарні ў Славянску.
Больш як тысяча віцяблян падпісаліся пад інтэрнэт-пэтыцыяй, якую ініцыятары хочуць накіраваць старшыні аблвыканкаму Аляксандру Косінцу.
Прывезьці ў падарунак зь Беларусі пляшку старажытнай «Крамбамбулі» беларускай вытворчасьці ўжо не атрымаецца. А краіна страціла вытворцу нацыянальнага прадукту.
Усё гэта неяк насьцярожвае. Бо што палучаецца? Раней былі «з братняю», а цяпер зрабіліся «мірныя» — як тэнісісты.
12 чэрвеня каля 22 гадзінаў у Данецку выбухнуў мікрааўтобус «Газэль», які знаходзіўся на паркоўцы каля будынка Данецкай абласной адміністрацыі.
Першае месца ў сьвеце па ўжываньні чыстага сьпірту на душу насельніцтва заняла наша краіна. Але ж былі часы, калі ў вёсках рабілі свае гарэлкі, значна мацнейшыя за сёньняшнія крамныя. І п’янства такога страшэннага не было.
Зьвяртаймася адзін да аднаго па-беларуску і правільна: спадар прафэсар, сябра рады Іваноўскі, дзяўчаты і хлопцы.
Празь пяцьдзясят гадоў пасьля напісаньня аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» выдадзеная нарэшце ў першапачатковым выглядзе – такой, як стварыў яе аўтар.
Паводле новага буйнога аналізу, калі ў 1980 годзе налічвалася 857 мільёнаў людзей з залішняй вагой і атлусьценьнем, то ў 2013 годзе іх ужо 2,1 мільярда. Трывожная сытуацыя і ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ