Пры канцы траўня закон быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў і Саветам рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Паводле Закону, будуць вызвалены ад пакараньня
Амністыя можа распаўсюджвацца на тых, хто яшчэ знаходзіцца пад сьледствам, або на людзей, прысуды якім вынесены на дзень уступленьня ў сілу Закону аб амністыі.
Мяркуецца, што па амністыі з папраўчых установаў закрытага тыпу будзе вызвалена каля 2,1 тысячы чалавек, з установаў адкрытага тыпу — каля 630. Тэрмін пакараньня будзе скарочаны на год прыкладна для 7 тысяч асуджаных у закрытых установах і 900 асуджаных — у адкрытых .
Амністыя не распаўсюдзіцца на палітвязняў.
У Беларусі — 8 палітзьняволеных: экс-кандыдат на прэзыдэнты Мікалай Статкевіч; праваабаронца Алесь Бяляцкі; анархісты Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка; Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў.

- непаўналетнія;
- цяжарныя жанчыны;
- жанчыны і адзінокія мужчыны, у якіх ёсць дзеці да 18 гадоў;
- мужчыны, старэйшыя за 60 гадоў, і жанчыны, старэйшыя за 55 гадоў;
- інваліды I і II групаў;
- хворыя на актыўную форму тубэркулёзу;
- анкалягічныя хворыя;
- ВІЧ-інфікаваныя;
- вэтэраны баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
- пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС і іншых радыяцыйных аварый;
- якія атрымалі раненьні (кантузii), калецтвы, захворваньнi пры выкананьнi абавязкаў у пэрыяд ваеннай службы ва Ўзброеных Сілах СССР або Беларусі, КДБ, іншых войсках і воінскіх фармаваннях.