Вядомыя беларускія рок-музыкі і праваабаронцы прэзэнтавалі супольны музычны праект «Апошні золак», прысьвечаны тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Ключавая вэрсія прычын выбуху на газаправодзе «Урэнгой-Памары-Ужгарад» ў Палтаўскай вобласьці — тэракт, сьледчае упраўленьне пачало крымінальную справу.
Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці — кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).
Сьледчы камітэт прыняў да вытворчасьці крымінальную справу супраць грамадзяніна Грузіі 1973 году нараджэньня, які падазраецца “ў замаху на захоп з мэтай угону самалёта авіякампаніі “Белавія”, які ажыцьцяўляў рэйс “Кутаісі – Менск” 10 чэрвеня.
Архіпаў сеў на 6 гадоў, Канаплёва пакаралі штрафам. Падрабязнасьці справы былых буйных чыноўнікаў.
У новым выпуску «Праскага акцэнту» ўдзельнічаюць шэф-рэдактар Нашай Нівы Андрэй Дынько і старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў. Вядзе Юры Дракахруст
Сельскай гаспадарцы Беларусі хранічна не хапае кадраў. Маладыя спэцыялісты надоўга не затрымліваецца ў сучасных калгасах.
Сёньня ў Горадні быў працяг судовага разбору адносна Веранікі Сэбасьцяновіч — кіраўніка арганізацыі вэтэранаў Арміі Краёвай пры неафіцыйным Саюзе палякаў.
У адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску адбыліся грамадзкія слуханьні ў справе будоўлі гатэля ў гістарычным цэнтры Менску.
Пазванілі з аднаго маскоўскага FM-каналу, каб пракамэнтаваў размову нібыта Лукашэнкі зь нібыта Януковічам-малодшым. Найперш, ці веру, што гэта быў сапраўдны Лукашэнка?
Былога намесьніка генпракурора Аляксандра Архіпава асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем кляснага чыну «дарадца юстыцыі 3 ступені».
Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці – кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).
19 чэрвеня споўніцца 90 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Да гэтай даты ў Менску зьявіцца вялікі партрэт пісьменьніка на трансфарматарнай падстанцыі ў адным з двароў каля плошчы Перамогі і яшчэ некалькі арт-аб’ектаў ад групы вулічных мастакоў.
«Аляксандра Лукашэнку праслухоўваюць СБУ ці заходнія спэцслужбы, — лічыць Vovan222. — Вашаму прэзыдэнту варта паклапаціцца пра сваю бясьпеку. Тыя, хто запісваў нашую размову, думалі, што тэлефануе сапраўдны Віктар Януковіч».
Справу супраць Аляксандра Архіпава разглядае ў закрытым рэжыме Ваенная калегія Вярхоўнага суду Беларусі.
Уладзімер Багданаў больш за 10 гадоў займаецца пошукам сьлядоў Першай сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ён асабіста знайшоў некалькі дзясяткаў закінутых могілак, дзе пахаваныя салдаты расейскага імпэратарскага і нямецкага кайзэраўскага войскаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Украінцаў з Данецка і Харкава прытуліў ў Гомелі пункт часовага разьмяшчэньня, псыхалягічнай і сацыяльнай адаптацыі ўцекачоў.
Міт пра тое, што ў БНФ нібыта не было эканамічнай праграмы (яшчэ адзін варыянт — «БНФ займаўся мовай, а не эканомікай») напярэдадні першых прэзыдэнцкіх выбараў быў адным з найбольш устойлівых.
Рабочая група Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі падтрымала ініцыятыву юрыста Гары Паганяйлы зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд наконт дыскрымінацыі беларускай мовы.
На 19 чэрвеня заплянаваная ўрачыстая закладка першага каменя ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку і пачатак будоўлі.
У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» пагаворым пра палітыкаў, якія выкарыстоўваць ненарматыўную і абразьлівую лексыку.
Вядомы расейскі тэлефонны жартаўнік Vovan222 нібыта разыграў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, прыкінуўшыся сынам Віктара Януковіча.
16 чэрвеня ў Акруговым судзе Варшавы пачаўся закрыты працэс над беларускім грамадзянінам, якога абвінавачваюць у шпіянажы супраць Польшчы.
У Беларусі распачалося цэнтралізаванае тэставаньне. Але многія выпускнікі ды іхныя бацькі не спадзяюцца, што вышэйшая адукацыя ва ўмовах Беларусі можа забясьпечыць лепшую будучыню.
Легендарны нямецкі аўтагоншчык Міхаэль Шумахер выйшаў з комы і пакінуў шпіталь у Грэноблі для пачатку доўгага пэрыяду рэабілітацыі, паведаміла журналістам яго прадстаўніца Сабін Кім.
Незвычайны аўтамабіль зьявіўся на вуліцах Магілёва. Госьць з Расеі размаляваў на 9 траўня сваё аўто выявамі савецкіх танкаў. Кажа, гэта каб ушанаваць памяць сваіх дзеда і прадзеда, якія «ваявалі з фашыстамі».
Сёньня ў Гародні скончыўся суд па справе журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі.
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа разьвітаўся з чарговым выпускам сваіх выхаванцаў. Установу, на пачатку 2000-х зачыненую на загад Міністэрства адукацыі, скончылі яшчэ 17 хлопцаў і дзяўчат.
Беларусы — сусьветныя лідэры па ліку станоўчых рашэньняў пры звароце па шэнгенскія візы.
Нярэдка на вуліцах беларускіх гарадоў, асабліва на ўсходзе краіны, можна ўбачыць аўто з расейскай атрыбутыкай — бела-сіне-чырвонымі сьцяжкамі, паласатымі жоўта-чорнымі стужкамі. Зьяву на прыкладзе Магілёва дасьледаваў наш карэспандэнт.
16 чэрвеня ў Акруговым судзе Варшавы пачынаецца працэс над беларусам Аляксандрам Л., якога абвінавачваюць у шпіянажы. Яму пагражае 10 гадоў турмы.
Журналісты робяць выснову, што Караткевіч браў актыўны ўдзел у захопе адміністрацыйных будынкаў і вайсковых частак у Крыме
«Сёньня прадставілі Госпаду і царкве дачурачку! Знаёмцеся - Мара Дашкевіч», — напісаў Зьміцер у сваім фэйсбуку.
Цяпер каля расейскае амбасады у Кіеве спакойна, парадак кантралююць прадстаўнікі міліцыі і дзяржаўнае аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў.
Трэці гульнявы дзень чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразыліі прынёс першую сэнсацыю. Паўфіналіст папярэдняга сусьветнага першынства зборная Уругваю саступіла камандзе Коста-Рыкі зь лікам 1:3.
14 чэрвеня адзначаецца Усясьветны дзень донараў крыві. Людзі часта ідуць здаваць кроў, каб зарабіць грошай: за 450 грамаў здадзенай крыві плацяць 546 тысяч рублёў. Тым часам Усясьветная арганізацыя аховы здароўя (ВАЗ) заклікае здаваць кроў бясплатна.
Цягам траўня мы прымалі ад Вас сьмешныя, кур’ёзныя, незвычайныя фотаздымкі, малюнкі, каляжы і самы розны трэш, які адлюстроўвае падзеі, атмасфэру, жыцьцё турыстаў і мясцовых падчас хакейнага чэмпіянату.
Напачатку тыдня стала вядома, што супраць былога палітвязьня Аляксандра Малчанага зноў завялі крымінальную справу па падзеях трохгадовай даўніны. Што здарылася? Які лёс гэтай справы?
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясьціў нядзелю 15 чэрвеня днём жалобы па вайскоцах, якія загінулі падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.
13 чэрвеня на чыгуначнай станцыі «Харкаў-пасажырскі» супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баявікоў «Чачэна», які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеных супрацьстаяньнях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны
Крысьціна Вітушка кіруе аддзелам у буйным беларускім банку, робіць сайт «Нашы дзеткі», ладзіць нацыянальныя сьвяты, дамагаецца беларускае школы.
Як паведамляе CNN, на борце маглі знаходзіцца 49 чалавек.
У офісе «Гавары праўду» грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» ушанавала актывістаў, якія адбывалі арышты ў турме на Акрэсьціна падчас хакейнага чэмпіянату нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Пасьля таго, як упаўнаважаны па правах дзіцяці РФ Павел Астахаў заявіў, што Расея гвалтоўна дзяцей не ўтрымлівае і іх могуць забраць, украінскія прадстаўнікі так і зрабілі.
Радыё Свабода атрымала ўзнагароды ў намінацыях «Адмысловы праект» і «Інавацыйнасьць» у конкурсе найлепшых матэрыялаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
Мусіць зьнікнуць міжчасьсе між БССР і РБ, у якім мы жывем апошнія 20 гадоў.
Загрузіць яшчэ