Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Свабоднага тэатру ў Лёндане: чырвоная лінія супраць небясьпечнай энэргетыкі


Беларускі свабодны тэатар распачаў сёньня на лёнданскім Мосьце Тысячагодзьдзя кампанію «Чырвоны Лес».

Аўтары і ўдзельнікі спэктаклю «Чырвоны Лес», фрыран-бегуны з арганізацыі Parkcourt Generations і іх прыхільнікі разгарнулі на мосьце праз Тэмзу 350-мэтровае чырвонае палатнішча.

«Наша паветра і водныя рэсурсы цярпяць ад экстрэмальных, небясьпечных і брудных формаў вытворчасьці энэргіі. Гэта разьлічаныя на кароткі тэрмін палітычныя і эканамічныя спосабы вырашэньня энэргетычнага крызісу.

У Вялікабрытаніі вялікую небясьпеку для водных рэсурсаў нясе так званы фрэкінг або гідраразрыў пласта, які ўжываецца для інтэнсыфікацыі працы нафтавых і газавых сьвідравін.

У Беларусі Расея фінансуе пабудову новай АЭС каля Астраўца на мяжы з Эўразьвязам — без увагі на міжнародныя патрабаваньні бясьпекі. Станцыя ставіць пад пагрозу будучыню чыстага паветра на ўсім кантынэнце — ствараецца новы Чарнобыль», — заяўляюць ініцыятары кампаніі.

Актывісты новай кампаніі заклікаюць далучыцца да іх у імя больш справядлівага міру з чыстай энэргетыкай. Людзі, якім пагражае небясьпечная энэргетычная палітыка, аб’ядноўваюцца пад адмысловым сымбалем: чырвонае кола вакол вока — знак змаганьня за будучыню.


Фота: Беларускі свабодны тэатар (Jane Hobson)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG