Ніхто ўсур’ёз ня будзе падтрымліваць тэзіс, што Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі толькі за тое, што Гаўрыла Прынцып стрэльнуў у эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Калі б ня стрэліў ён у Сараеве, магчыма, стрэліў бы нехта іншы ў некага іншага ў іншым месцы, і вайна ўсё ж пачалася б.