Скасаваньне гэтай пастановы (Савету Федэрацыі Расеі аб праве выкарыстаньня войска за мяжой. — Інтэрфакс) зусім ня значыць, што мы ня маем намеру зьвяртаць увагу на тое, што адбываецца (ва Ўкраіне)», — заявіў Пуцін па выніках сваіх перамоваў у Вене з кіраўніцтвам Аўстрыі.
Ён падкрэсьліў, што Расея заўсёды будзе абараняць і «этнічных расейцаў ва Ўкраіне, і тую частку ўкраінскага насельніцтва, народа, якія адчуваюць сваю непарыўную ня толькі этнічную, але і культурную, моўную сувязь з Расеяй, адчуваюць сябе часткай шырокага рускага сьвету».
«І мы, вядома, ня толькі ўважліва будзем сачыць, але і адпаведным чынам рэагаваць. Спадзяюся, што Ўзброеныя сілы для гэтага не спатрэбяцца», — заявіў Пуцін.