У менскім офісе БНФ адбыўся маратон салідарнасьці з былым палітвязьнем Рыгорам Кійко, якому патрэбная тэрміновая апэрацыя ў сувязі зь цяжкім анкалягічным захворваньнем.
Празь дзьве гадзіны мама патэлефанавала і радасна паведаміла, што трубу парамантавалі. Можа, у гэты момант я асэнсаваў, што ў краіне ўсё сур'ёзна.
Рада беларускай інтэлігенцыі зьвярнулася да рэктара Беластоцкага ўнівэрсытэту Леанарда Этэля з просьбай знайсьці магчымасьць, каб працягнуць дамову зь вядомай дасьледчыцай беларускай культуры, доктарам паліталёгіі Аленай Глагоўскай.
На беларускіх вытворцаў забарона вытворчасьці і продажу карункавай бялізны ў рамках рэглямэнту Мытнага саюзу не паўплывала. Яны падрыхтаваліся.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
За месяц да 100-гадовага юбілею ад пачатку Першай усясьветнай вайны парк Перамогі ў Смаргоні сам збольшага нагадвае руіны.
Дзяржаўная Дума Расеі разглядае законапраект аб вяртаньні на зімовы час, паводле якога рэгіёны РФ будуць разьбітыя на часавыя зоны. Беларусь не зьбіраецца ўсьлед за Расеяй пераходзіць на зімовы час.
«Народ акрыяў. Нарэшце скончылася гэтае жудаснае перамір’е». Мікалай Валынка распавёў Радыё Свабода пра настроі на Данбасе пасьля спыненьня перамір’я.
Дэпутаты Магілёўскага гарсавету прагаласавалі за тое, каб перайменаваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы. Хоць грамадзкія актывісты дамагаліся, каб плошчу назвалі Ратушнай.
Стаў вядомы сьпіс расейскай вайсковай тэхнікі, якая будзе ўдзельнічаць у парадзе ў Менску на дзяржаўнае сьвята 3 ліпеня.
1 ліпеня «Менсктранс» аднаўляе аўтобусны маршрут «Менск-Кіеў-Менск».
«Хто такі Булак-Балаховіч, якім было ягонае войска і чаго яно дамагалася?» — у Магілёве прэзэнтавалі зборнік дасьледніцкіх прац «Балахоўцы».
У палоне баевікоў прарасейскай групоўкі «ЛНР» памёр гісторык, выкладчык Луганскага дзяржаўнага унівэрсытэта, старшыня абласной арганізацыі «Просвіта» Уладзімер Сямісьцяга.
Вануглік, гак, гамон, бядзяўка — усімі гэтымі сапраўды «моцнымі» беларускімі словамі можна бясьпечна карыстацца, пакуль нашыя заканадаўцы не перанялі досьвед расейскіх калегаў. І ня вывучылі дасканала беларускую мову.
Сьледчыя ў справе аб сьмерці ў ізалятары на Валадарскага ў жніўні мінулага году жыхара Менску Ігара Пцічкіна заяўляюць, што ён з 2011 году ўжываў наркотыкі і нават быў здабытчыкам забароненых курыльных сумесяў.
Беларускія прадпрымальнікі прапануюць увесьці мараторый на правядзеньне кантрольных праверак і на штрафы, якія могуць узьнікнуць пасьля ўвядзеньня ў дзеяньне Ўказу № 222 і тэхнічнага рэглямэнту Мытнага Саюзу аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці.
Наступствы рэпэтыцыі вайсковага параду, якая адбылася 29 чэрвеня ў Менску, шырока абмяркоўваюць жыхары і прыезджыя.
«Мяркую, што сапраўдны цэнтар расейскай апазыцыі перамесьціцца з Масквы ў Кіеў».
Каля трох сотняў вернікаў выправіліся ў штогадовую пешую пілігрымку зь Менску ў Будслаў. У першую суботу ліпеня там адбудзецца традыцыйны каталіцкі фэст у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.
Кіраўнік дэлегацыі ЗША ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, 28 чэрвеня ў ходзе сустрэчы з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым узьдняў пытаньне пра палітвязьняў у Азэрбайджане.
Украінскі горад Львоў адмовіўся ад ідэі правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Такім чынам улады так званай «Данецкай народнай рэспублікі» адрэагавалі на акцыю журналістаў, якія абвясьцілі збор сродкаў на амуніцыю і мэдыкамэнты для Нацыянальнай гвардыі.
І спытаацца ў жыхароў, ці Савецкую плошчу перайменаваць у плошчу Славы або ў Ратушную?
Пераможца зьяўляецца адным з кіраўнікоў папулярнай беларускамоўнай спартовай суполкі «Эўрапейскі футбол»
На ўсёй тэрыторыі Растоўскай вобласьці ў сувязі з уцекачамі, якія прыбываюць з Украіны, ад 30 чэрвеня ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыгор Бачкароў.
На прадпрыемстве, якое абслугоўвае менскія дарогі заяўляюць, што дарогі пасьля праходу танкаў у Менску толькі падмятаюць, ніяк не рамантуюць.
Маратон салідарнасьці з мастаком Рыгорам Кійко пройдзе 2 ліпеня ў сядзібе Ўправы БНФ па адрасе Менск, Чарнышэўскага 3А, а 18 гадзіне.
30 чэрвеня ў Менску прадпрымальнікі абмяркуюць наступствы прэзыдэнцкага ўказу № 222, які ўступае ў сілу 1 ліпеня.
29 чэрвеня, у дзень вызваленьня ад немцаў падчас Другой усясьветнай вайны, Бабруйск адзначаў Дзень гораду.
У Данецку ў ноч на панядзелак загінуў апэратар расейскага «Першага каналу» Анатоль Клян. Ён атрымаў сьмяротнае раненьне ў жывот, гаворыцца ў паведамленьні тэлеканалу.
На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Бразыліі працягнуліся матчы 1/8 фіналу.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Частка манумэнту будзе накіраваная ў мясцовы гістарычны музэй.
Суд над затрыманым у Расеі 24-гадовым Дзьмітрыем Разановічам перанесены на 3 ліпеня.
На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Бразыліі пачаліся матчы 1/8 фіналу.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Маладую пару ў Пакістане забілі сваякі жанчыны за тое, што тыя ажаніліся без іх дазволу.
28 чэрвеня ля Манумэнта Дружбы на сутыку трох дзяржаў — Беларусі, Расеі і Ўкраіны — было пуста ўпершыню з 1969 году, калі тут распачаліся пампэзныя міжнародныя фэсты пад назвай «Славянскае адзінства».
Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі спыняе фінансаваньне дасьледаваньняў пэрыяду сталінскіх рэпрэсій. Як гэта паўплывае на беларускіх дасьледчыкаў, на доступ да расейскіх архіваў?
100 гадоў таму, 28 чэрвеня 1914 году, у Сараеве быў забіты спадкаемца аўстра-вугорскага трону эрцгерцаг Франц Фэрдынанд.
Віцебскі апазыцыянэр апавёў «Свабодзе», што Сьледчы камітэт так і не вярнуў яму мабільны тэлефон, забраны пасьля затрыманьні 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі. Аднак па распачатай сьледчымі справе вышуку «Мірона» яго больш не турбуюць.
Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай выступіў з пратэстам супраць удзелу расейскіх войскаў у парадзе 3 ліпеня ў Менску, прысьвечаным 70-годзьдзю вызваленьня Беларусі ў другой усясьветнай вайне.
Палітвязень Мікалай Дзядок даслаў з магілёўскай турмы ліст актывістцы Вользе Мікалайчык, з якой лістуецца. Вольга Мікалайчык пераказала зьмест ліста Мікалая Дзядка.
Палітвязьня Ігара Аліневіча, як мяркуюць ягоныя бацькі, перавезьлі з наваполацкай калёніі ў іншае месца пазбаўленьня волі, але пакуль невядома, куды дакладна.
Кіраўніцтва расейскай радыёстанцыі «Русское радио» заявіла пра поўнае спыненьне адносінаў з сваім украінскім «двайніком» «Русское радио — Украина».
У магілёўскай турме адбылася першая ў 2014 годзе сустрэча палітвязьня Мікалая Статкевіча з жонкай Марынай Адамовіч.
У сваёй Заяве, зьмешчанай на старонцы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў фэйсбуку, Рада дала ацэнку апошнім падзеям у Беларусі і сьвеце.
Прафэсар Кэмбрыджу Крыстафэр Кларк у інтэрвію Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра сёньняшнія ўрокі Першай Сусьветнай вайны.
Загрузіць яшчэ