Паводле яго амбасада ЗША ў хуткім часе пашырыць візавыя паслугі для беларускіх грамадзянаў у сувязі з тым, што чакаецца прыбыцьцё ў Беларусь шостага амэрыканскага дыплямата.
«Штат амбасады павялічыцца з пяці чалавек да шасьці, што дазволіць нам мець у складзе яшчэ аднаго амэрыканскага супрацоўніка, які будзе займацца консульскімі пытаньнямі. Урад Беларусі пайшоў нам у гэтым насустрач» — сказаў Ітан Голдрыч. Паводле яго новы дыплямат павінен прыбыць у Менск ужо летам.
Колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску была скарочаная на патрабаваньне беларускага боку з 35 чалавек да пяці ў сакавіку 2008 года з-за ўвядзеньня Злучанымі Штатамі санкцый адносна дзяржканцэрну «Белнафтахім».
Неўзабаве пасьля гэтага амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтону для кансультацый, а Менск на патрабаваньне беларускага боку пакінула амбасадар ЗША Карэн Ст’юарт. Санкцыі адносна «Белнафтахіму» былі ўведзеныя ЗША ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.

«Мы будзем у стане прымаць больш візавых заявак. Пасьля прыезду шостага супрацоўніка стануць вядомыя дэталі таго, якія дадатковыя катэгорыі заявак гэта будуць», — дадаў часовы павераны.