Поўная боегатоўнасьць? Няроўныя посьпехі ўкраінскай арміі ў баях з апалчэнцамі.
5 чэрвеня ў Першамайскім судзе Менску адбудзецца працэс, на якім вырашыцца лёс прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам.
У перадачы бяруць удзел пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і крытык Анатоль Івашчанка. Вядучы — Вячаслаў Ракіцкі.
Куды падацца ў эміграцыю? Самагонка ў Бакштах. Чорная мэлянхолія. Пра гэта, а яшчэ пра адлучэньне айчыма ад улады – у новых Званочках.
Слухайце жывы эфір Радыё Свабода
Віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік яшчэ два гады таму прапаноўваў увесьці плату за візыт да лекара, угледзеўшы ў наведніках лякарняў «уяўных, несапраўдных хворых». Цяпер той жа Тозік публічна заявіў пра неабходнасьць вызначыць ліміты наведваньня паліклінік: восем разоў на год схадзі бясплатна, а звыш таго — плаці поўнасьцю або часткова. За неабгрунтаваны выклік «хуткай» — штраф 400 тысяч рублёў. Як жыхары Гомеля, пацярпелага ад Чарнобылю, успрынялі «рацыяналізатарскія прапановы» віцэ-прэм’ера?
У Горадні працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі. Яго вінавацяць у супрацы з замежным СМІ, незаконным вырабе прадукцыі СМІ і яе распаўсюдзе.
Відэазапіс, на якім трое мужчынаў зьбіваюць і выкідаюць зь менскага трамвая сталую жанчыну, у міліцыі й трамвайным парку ня бачылі.
Многія выпускнікі пэдагагічных унівэрсытэтаў атрымалі разьмеркаваньне на працу ў сельскія школы. На вёску былыя студэнты едуць без асаблівай ахвоты.
Якое ж было і ёсьць месца правасхадзіцельства ды іншых тытулярных русізмаў у беларускай моўнай практыцы? Піша Вінцук Вячорка
Гэтымі днямі ў Менску праходзіць IV Эўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум. 2 траўня ў канфэрэнц-залі менскага храма-помніка ў гонар Усіх Сьвятых адбылося адкрыцьцё форуму, які сёлета прысьвечаны тэме «Рэлігія і культурны плюралізм: выклікі хрысьціянскім цэрквам у Эўропе».
Былы ўладальнік аднаго зь першых беларускіх казіно Юры Данькоў чакае накіраваньня ў магілёўскую калёнію № 15. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка асуджанага бізнэсоўца Натальля Данькова.
Пераможца літаратурнай прэміі імя Гедройца Ігар Бабкоў адказаў на пытаньні чытачоў Свабоды.
Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Зь ініцыятывы ўладаў у Расеі тэрмінова перапісваюцца школьныя і студэнцкія падручнікі ў разьдзеле «Гісторыя Крыму» — анэксія паўвыспы цяпер падаецца як «заканамерная і гістарычная справядлівасьць».
Кіраўніцу Саюзу жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі Вераніку Сэбасьцяновіч 10 чэрвеня будуць судзіць у Горадні паводле абвінавачаньня ў кантрабандзе харчовай дапамогі вэтэранам Арміі Краёвай і іхнім сямейнікам.
Украінская армія аднавіла абстрэл пазыцыяў сэпаратыстаў у Славянску, антытэрарыстычная апэрацыя працягваецца. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы інфармаваньня пра ход АТА Ўладзіслаў Селязнёў.
У Вільні сем выкладчыкаў ЭГУ пікетуюць будынак гатэля «Domus Maria», дзе праходзіць сустрэча кіраўніцтва ўнівэрсытэту з фундатарамі.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны.
Нацыянальная гвардыя Ўкраіны пацьвердзіла інфармацыю аб захопе палка патрульна-паставой службы ў Луганску. Бой доўжыўся больш за дзесяць гадзін.
«А вам, беларусам, засталося адзінае галоўнае — скінуць гэты рэжым», — жадае брацкаму беларускаму народу Герой Украіны Іван Драч у інтэрвію Радыё Свабода.
4 чэрвеня мінае год пасьля сьмерці беларускага журналіста і філёляга Юрася Бушлякова. Пра маштаб страты гавораць ягоныя сябры і калегі.
Год таму ня стала нашага калегі, журналіста і філёляга Юрася Бушлякова.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Цэнтральным судзе Гомеля 3 чэрвеня адбыўся папярэдні разгляд пазову маладафронтаўца Зьмітра Крамянецкага да ўправы ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў краіны аб спагнаньні маральнай шкоды памерам 10 мільёнаў рублёў.
У Менску ў кнігарні «Галіяфы» па вуліцы Валгаградзкай, 6 адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Вяртаньне нацыяналіста».
У кнігарні «Галіяфы» сёньня прэзэнтавалі кнігу Аляксандра Лукашука «Вяртаньне нацыяналіста».
Больш як шэсьць гадзін у Гомелі на асьвятляльнай мачце на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу знаходзіцца 33-гадовы жыхар Берасьця. Пад мачтай пакінута валіза з пашпартам на імя берасьцейца 1981 году нараджэньня.
У інтэрнэце зьявілася фота новых вучэбных дапаможнікаў па гісторыі для расейскіх школьнікаў.
– Што-та вы ні настаяшчый беларус, настаяшчые так не гаварат!!!
2 чэрвеня суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў грамадзкую актывістку Вольгу Жураўлёву штрафам у пяць базавых велічынь (750 000 беларускіх рублёў).
Алесь Курэц: «У судзе толькі высьвятляецца, на колькі ты заедзеш на ЦІП. Наколькі моцна ты стаіш косткай у дзяржавы ў горле — на 10, на 15 ці на 25 сутак».
Што Аляксандар Лукашук думае пра пэрспэктывы дакумэнтальнай прозы ў Беларусі? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.
Міліцыя пачала пошукі 8 навучэнцаў са спэцыяльнай вучэльні закрытага тыпу ў Крывічах Мядзельскага раёну, якія ўцяклі тры дні таму.
Размаўляем са знаёмай з Днепрапятроўску: у баевікоў матэрыяльная зацікаўленасьць, ім плацяць за забітых украінскіх вайскоўцаў. За салдата сто даляраў, за афіцэра – тысячу.
3 чэрвеня ў Менску адкрылася новая станцыя мэтро — «Малінаўка». Такім чынам, за 30 гадоў існаваньня сталічнага мэтрапалітэну колькасьць станцыяў дасягнула 29.
Нядаўні выпадак, калі ў Менску на веладарожцы сутыкнуліся два ровары, у выніку чаго памерла дзяўчына, паказаў небясьпеку гэтага віду транспарту, які набывае ўсё большую папулярнасьць.
Украінскі актывіст, якога нядаўна вызвалілі з палону ў Данецку, распавядае, што прарасейскія баевікі прымушаюць палонных рабіць за сябе чорную працу. У інтэрвію Радыё Свабода мужчына, які прадставіўся як Зьміцер, апісвае зьбіцьцё і ўмовы, у якіх утрымліваюць палонных.
У цэнтры Горадні на месцы ўзарванай Фары Вітаўта паставілі мэмарыяльны знак.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, сёньня месячны даход сярэдняй сям’і ў Беларусі — 7,3 мільёна рублёў. Гэта на чвэрць больш, чым летась.
Больш за 163 тысячы праглядаў набрала відэа з Заслаўя, як двое рабочых адбойнымі малаткамі разбураюць аснову воданапорнай вежы, тая валіцца, і рабочыя ледзьве пасьпяваюць уцячы з-пад цэглы.
У інтэрнэце зьявілася відэа, зьнятае адразу пасьля ўчарашняга выбуху ў Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, захопленай прарасейскімі сэпаратыстамі.
Раніцай пад горадам Славянскам Данецкай вобласьці пачалася актыўная наступальная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі, вядзецца вельмі інтэнсіўная стральба.
Амэрыканскія навукоўцы заявілі, што выявілі ў аддаленай галяктыцы новы від скалістай плянэты, на якой патэнцыйна можа існаваць біялягічнае жыцьцё.
Патрыка Мангалуа, грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, які амаль год чакаў дэпартацыі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, верагодна, перавезьлі ў Навінкі.
«Шостая запаведзь» — відэаролік супраць сьмяротнага пакараньня з такой назвай зьявіўся ў сеціве. У якасьці аргумэнтаў супраць выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня аўтары роліка зьвярнуліся да словаў мітрапаліта Філарэта.
3 чэрвеня будзе абвешчана рашэньне камітэту па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненьні да Беларусі. Сёньня ў Жэнэве на чарговым паседжаньні Камітэту МАП у межах 103-й Міжнароднай канфэрэнцыі працы скончылася дыскусія па беларускім пытаньні.
Моцная залева падтапіла шэраг вуліц у розных частках Менску: у Малінаўцы, Сухараве, на Машэрава, Пушкінскай, Нямізе. Сёлета менскі патоп здарыўся ўжо двойчы: самы нядаўні — у першы дзень лета.
Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.
Загрузіць яшчэ