Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Міхась Лысюк: Еду вучыцца ў Сынгапур, каб глябальна зьмяніць Беларусь


«Еду вучыцца ў Сынгапур, каб глябальна зьмяніць Беларусь»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:48 0:00

Яму — толькі сямнаццаць. За плячыма — перамогі на юніёрскіх чэмпіянатах па каратэ, ушу, рукапашным баі і баі бяз правілаў, вучоба ў падпольным ліцэі і пасьпяховая здача экстэрнам іспытаў на дзяржаўны атэстат сталасьці. А перад вачыма — дзівосная краіна Сынгапур, набраўшыся ведаў і досьведу ў якой, ён хоча зьмяніць Беларусь. Выпускнік Коласаўскага гуманітарнага ліцэю Міхась Лысюк — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Так, я сапраўды — першы беларус, які паедзе вучыцца ў Сынгапур. Я вельмі доўга сумняваўся, ці падаваць мне заяву на конкурс ехаць туды, таму што мне здавалася, што ня самы дрэнны варыянт навучаньня — у Польшчы. Ці таксама ў Беларусі, мне здаецца, можна атрымаць добрую адукацыю, калі яшчэ займацца самаадукацыяй, што вельмі істотна для любой асобы. Але я зразумеў, што, мабыць, больш ніколі ў жыцьці мне такога шанцу ня выпадзе, ня здарыцца ніколі больш паўдзельнічаць у такім конкурсе. І часткова нават з-за досьведу такога адбору я ўдзельнічаў у такім конкурсе.

Для мяне асабіста вельмі цікава і пабачыць гэтую краіну, і пабачыць іншых людзей, якія там таксама будуць вучыцца з усяго сьвету. Яны таксама будуць глядзець на мяне, я буду для іх рэпрэзэнтантам Беларусі і ў гэтым праекце, і ў гэтай краіне.

У далейшым таксама хацеў бы атрымліваць адукацыю ў якім-небудзь прэстыжным унівэрсытэце, каб потым сюды вярнуцца і на мяне б адразу зьвярнулі ўвагу.

Я хадзіў у беларускія ўстановы адукацыі, каб там вучыцца і атрымаць беларускі дзяржаўны дыплём. Там я сутыкаўся са складанасьцямі. Нават калі здаваў экстэрнат за курс сярэдняй школы і пачынаў, напрыклад, на іспыце па гісторыі распавядаць такія гістарычныя факты, якіх няма ў падручніку, то гэта выклікала незадавальненьне настаўнікаў. Яны лічаць, што трэба распавядаць толькі тое, што ёсьць у падручніку, менавіта тую гісторыю, якую нам прапануе дзяржава, і што толькі гэтая гісторыя слушная.

Дзякуючы лібэралізацыі палітычнага ладу Сынгапур стаў такой высока разьвітай краінай, пра якую цяпер кажуць, гэта — азіяцкі тыгр.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Там усталявалася вяршэнства права і за карупцыю там ледзь не да сьмяротнай кары прысуджаюць, таму там яе і няма. Гэта адна з самых бясьпечных краінаў. Шмат якія рэчы, якія ў нас лічацца нармальнымі, кшталту курэньня ці спажываньня алькаголю, там фактычна забароненыя законам і проста не прымаюцца супольнасьцю.

Дзеля спасьціжэньня ўсяго гэтага досьведу, эканамічнага, бізнэсовага і досьведу менавіта дзяржаўнага ўладкаваньня Сынгапура я еду туды. Было б добра, каб усё гэта было і ў Беларусі. Я думаю, што гэта цалкам рэальна.

Мне сямнаццаць гадоў. Я — максымаліст. Таму мне здаецца, што гэта цалкам верагодна — тое, што мы зможам прыўнесьці глябальныя зьмены ў Беларусь, паставіць яе на шлях хуткага эканамічнага разьвіцьця і дасягнуць высокага ўзроўню жыцьця ў канчатковым выніку.

Мы маем, вядома, праблему зьяжджаньня з краіны таленавітай моладзі. Сытуацыя ў Беларусі непрывабная, і шмат робіцца, каб добрыя мазгі зьяжджалі і заставаліся там вучыцца і працаваць. Я лічу, што гэта асабістая справа кожнага. Я складаю для сябе адмысловыя дзёньнікі і нататкі таго, што будзе там падтрымліваць мой інтарэс да Беларусі. Напрыклад, зьбіраюся браць з сабой канспэкты па гісторыі Беларусі, каб іх перачытваць, таму што я лічу, што гэта вельмі важная частка нашага выхаваньня — веданьне гісторыі. Ну, і ўсім астатнім я б раіў як мага часьцей наведваць Беларусь, падарожнічаць па яе Паазер’і ці Палесьсі, напрыклад. Калі ты бачыш гэтыя мясьціны — табе хочацца вяртацца сюды.

Хоць я ведаю, што правучыўшыся пяць ці нават больш гадоў за мяжой, папрацаваўшы там, гэта будзе вельмі складана — вярнуцца ў сваю краіну. Але я сапраўды зьбіраюся гэта зрабіць і наладжваю вельмі цесныя кантакты з тымі, хто застаецца, каб яны мяне падтрымлівалі ў гэтым жаданьні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG