14 чэрвеня адзначаецца Усясьветны дзень донараў крыві. Людзі часта ідуць здаваць кроў, каб зарабіць грошай: за 450 грамаў здадзенай крыві плацяць 546 тысяч рублёў. Тым часам Усясьветная арганізацыя аховы здароўя (ВАЗ) заклікае здаваць кроў бясплатна.
Цягам траўня мы прымалі ад Вас сьмешныя, кур’ёзныя, незвычайныя фотаздымкі, малюнкі, каляжы і самы розны трэш, які адлюстроўвае падзеі, атмасфэру, жыцьцё турыстаў і мясцовых падчас хакейнага чэмпіянату.
Напачатку тыдня стала вядома, што супраць былога палітвязьня Аляксандра Малчанага зноў завялі крымінальную справу па падзеях трохгадовай даўніны. Што здарылася? Які лёс гэтай справы?
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясьціў нядзелю 15 чэрвеня днём жалобы па вайскоцах, якія загінулі падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.
13 чэрвеня на чыгуначнай станцыі «Харкаў-пасажырскі» супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баявікоў «Чачэна», які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеных супрацьстаяньнях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны
Крысьціна Вітушка кіруе аддзелам у буйным беларускім банку, робіць сайт «Нашы дзеткі», ладзіць нацыянальныя сьвяты, дамагаецца беларускае школы.
Як паведамляе CNN, на борце маглі знаходзіцца 49 чалавек.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У офісе «Гавары праўду» грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» ушанавала актывістаў, якія адбывалі арышты ў турме на Акрэсьціна падчас хакейнага чэмпіянату нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Пасьля таго, як упаўнаважаны па правах дзіцяці РФ Павел Астахаў заявіў, што Расея гвалтоўна дзяцей не ўтрымлівае і іх могуць забраць, украінскія прадстаўнікі так і зрабілі.
Радыё Свабода атрымала ўзнагароды ў намінацыях «Адмысловы праект» і «Інавацыйнасьць» у конкурсе найлепшых матэрыялаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
Мусіць зьнікнуць міжчасьсе між БССР і РБ, у якім мы жывем апошнія 20 гадоў.
Аргкамітэт па сьвяткаваньні 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай абвяшчае конкурс. Да ўдзелу запрашаюцца юныя мастакі — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў, а таксама маладыя мастакі-аматары, расказаў «Свабодзе» намесьнік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава.
Алесь і Мілана Ляўчук зь Берасьця хочуць аддаць сваю дачку Камілу ў першую клясу з навучаньнем на беларускай мове. Аднак чыноўнікі паслалі бацькоў шукаць яшчэ ахвотных — маўляў, клясу створаць пры наяўнасьці мінімум 5 вучняў.
Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Гарадзкія ўлады Чарнігава кажуць, што паток беларускіх пакупнікоў зьменшыўся ў гэтым украінскім горадзе ў два разы. Чарнігаўская самаабарона прапануе гамельчукам эскорт ад мяжы да сваіх рынкаў, калі хто баіцца ехаць на закупы.
У Горадні створана новая беларускамоўная група ў дзіцячых ясьлях-садку № 45. Яна адкрыецца зь верасьня, у ёй будуць дзеці двух узростаў: двух і трох гадоў. Яна меншая ўдвая ад звычайных, у якіх, як правіла, дваццаць пяць дзяцей і больш.
У Бразыліі стартаваў чэмпіянат сьвету па футболе. Да маштабнай дзеі вялікая ўвагу з боку мільёнаў заўзятараў, сотні тысяч фанатаў прыехалі ў Паўднёвую Амэрыку падтрымаць свае любімыя каманды. Ці ёсьць у Бразыліі беларусы? Ці так небясьпечна ў гэтай краіне, як пішуць СМІ?
Маладая жанчына Натальля Красоўская з Барысава, якая ваюе на баку сэпаратыстаў у Славянску Данецкай вобласьці, кантужаная і цяпер знаходзіцца ў лякарні ў Славянску.
Больш як тысяча віцяблян падпісаліся пад інтэрнэт-пэтыцыяй, якую ініцыятары хочуць накіраваць старшыні аблвыканкаму Аляксандру Косінцу.
Прывезьці ў падарунак зь Беларусі пляшку старажытнай «Крамбамбулі» беларускай вытворчасьці ўжо не атрымаецца. А краіна страціла вытворцу нацыянальнага прадукту.
Усё гэта неяк насьцярожвае. Бо што палучаецца? Раней былі «з братняю», а цяпер зрабіліся «мірныя» — як тэнісісты.
12 чэрвеня каля 22 гадзінаў у Данецку выбухнуў мікрааўтобус «Газэль», які знаходзіўся на паркоўцы каля будынка Данецкай абласной адміністрацыі.
Першае месца ў сьвеце па ўжываньні чыстага сьпірту на душу насельніцтва заняла наша краіна. Але ж былі часы, калі ў вёсках рабілі свае гарэлкі, значна мацнейшыя за сёньняшнія крамныя. І п’янства такога страшэннага не было.
Зьвяртаймася адзін да аднаго па-беларуску і правільна: спадар прафэсар, сябра рады Іваноўскі, дзяўчаты і хлопцы.
Празь пяцьдзясят гадоў пасьля напісаньня аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» выдадзеная нарэшце ў першапачатковым выглядзе – такой, як стварыў яе аўтар.
Паводле новага буйнога аналізу, калі ў 1980 годзе налічвалася 857 мільёнаў людзей з залішняй вагой і атлусьценьнем, то ў 2013 годзе іх ужо 2,1 мільярда. Трывожная сытуацыя і ў Беларусі.
Сёньня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі пачаліся перамовы экспэртаў зь беларускага боку і Эўракамісіі. Мэта гэтых кансультацыяў — спрашчэньне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі, якія маюць намер наведаць ЭЗ.
Адносна былога палітвязьня Аляксандра Малчанава спынілі крымінальны перасьлед за нібыта зьдзек зь дзяржаўнага сьцяга. Пра гэта Аляксандру паведамілі ў Сьледчым камітэце, куды яго выклікалі 12 чэрвеня.
Лойка заявіў Радыё Свабода, што на разгляд сваёй скаргі ня трапіў, бо «паведамленьне па пошце не прыйшло, на пошце няма паштароў — таму і ліст не прынесьлі».
12 чэрвеня расейцы адзначаюць Дзень незалежнасьці. У калёне гараджанаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і ў нацыянальных строях прайшлі блізу сотні этнічных беларусаў.
Скаргі Гэніка Лойкі на дыскрымінацыйныя рашэньні суду Цэнтральнага раёну Менску адносна выкананьня дзяржаўнага статусу беларускай мовы не задаволеныя.
Каля чатырох гадоў адміністрацыя Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне не паведамляла сваёй прыбіральшчыцы Марыі Міраеўскай, што тая з 50 гадоў мае права на льготную пэнсію.
У часе онлайн канфэрэнцыі на вашы пытаньні адказаў палітык і пісьменьнік, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.
На будынку ў цэнтры Прагі вялікімі залатымі літарамі напісана – Kostel Církve Adventistů. Гэта па-чэску касьцёл царквы адвэнтыстаў.
Госьць «Свабоды» — лідэр крымска-татарскага народу, легендарны савецкі дысыдэнт, сябра вярхоўнай Рады Ўкраіны, намінант на Нобэлеўскую прэмію міру Мустафа Джамілеў.
Падчас прыёму ў амбасадзе ЗША з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода шматлікія госьці ня мелі магчымасьці выступіць з урачыстымі прамовамі і віншаваньнямі, але маглі сказаць усё, што думаюць і хочуць, у адкрыты аб’ектыў і ўключаны мікрафон.
Праз пяцьдзесят гадоў пасьля напісаньня аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» выдадзеная нарэшце так, як стварыў яе аўтар.
Маладая жанчына Натальля Красоўская з Барысава распавяла расейскім журналістам, як яна пачала ваяваць на баку сэпаратыстаў у Славянску Данецкай вобласьці.
Як паведамляе УНІАН, са спасылкай на мясцовага журналіста Аляксандра Алейніка, у горадзе Краматорску Дпнецкай вобласьці — паніка, яго пакідаюць усё, незалежна ад палітычных перакананьняў.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі футбола Ёзэф Блатэр заявіў у Сан-Паўлу, што ня вёў з дэлегацыяй Расейскага футбольнага саюза перамоваў пра далейшы лёс крымскіх футбольных фэдэрацый і клюбаў.
У Бразыліі 32 лепшыя футбольныя зборныя сьвету пачынаюць спаборніцтвы за званьне новага чэмпіёна.
Пра сытуацыю ва ўкраінскім горадзе Луганску, захопленым узброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі, Свабодзе распавёў мясцовы жыхар Сяргей Казянкоў, актор мясцовага драматычнага тэатру.
Сёньня абнародаваная справаздача «Транзытныя нацыі – 2014» міжнароднай дасьледнай арганізацыі Freedom House.
Мы сёньня зайздросьцім няблізкім малдаванам, у іх цяпер будзе бязьвізавы рэжым з Эўропай. Ну, але гэта ня так, што ты сеў і паехаў.
Яким чынам Літве, Латвіі ды Эстоніі варта рэагаваць на ўкраінскія падзеі?
Цьфу на нас?! Новы прыгон. Нямецкія пэнсіянэры. Сталінград і Ленінград сягоньня. Кот і жаба. Пра гэта, а яшчэ пра Расею з Украінай – у сьвежых Званочках.
Загрузіць яшчэ