На прыёме ў амбасадзе ЗША з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода панавала свабода: свабода слова, свабода сустрэчаў, свабода ад узроставых абмежаваньняў…
Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ў Сэрбію. Напярэдадні ў інтэрвію сэрбскім мэдыям ён сказаў, што палітыка і пазыцыя Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі апошнім часам мяняецца.
Большая частка гуманітарнай дапамогі, якая паступіла ў Крым з рэгіёнаў Расеі, была раскрадзеная. Пра гэта заявіў Сяргей Аксёнаў, кіраўнік урада Крыму, анэксаванага Расеяй.
1 траўня ў Беларусі ўвялі ліцэнзаваньне піва, якое імпартуецца ў краіну з-за межаў Мытнага саюзу. А з 1 чэрвеня ўвялі яшчэ і ліцэнзаваньне кандытарскіх вырабаў — цукерак, печыва, шакаляду, а таксама макаронных вырабаў.
10 чэрвеня грамадзянін Грузіі 1973 году нараджэньня спрабаваў угнаць паветранае судна, якое рухалася па маршруце Кутаісі — Менск.
Патрык Мангалуа добраахвотна пакінуў Беларусь пасьля амаль паўгода зьняволеньня ў менскай турме на Акрэсьціна.
У Менску 10 чэрвеня пачаў працу ІХ Беларускі міжнародны мэдыяфорум «Партнэрства дзеля будучыні: рэаліі глябальнага сьвету», адным з арганізатараў якога зьяўляецца Міністэрства інфармацыі.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч наведаў сваю жонку Насту ў радзільным доме і пабачыў нованароджаную дачку.
У сеціве зьявілася відэа, якое зафіксавала сустрэчу прэзыдэнтаў замежных дзяржаў, якія прыбылі ў Кіеў на інаўгурацыю новага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Праз тры месяцы беларуская грамадзкасьць будзе адзначаць 500-я ўгодкі перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў бітве з маскоўскімі заваёўнікамі пад Воршай.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Крызыс ва Ўкраіне растрывожыў аўтарытарны рэжым Лукашэнкі.
Гомельская міліцыя не знайшла падстаў прыцягнуць да адказнасьці нецьвярозых хуліганаў, якія сёлета на пачатку траўня напалі на прыватны дом грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага.
9 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў указам праект міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эквадорам аб узаемнай адмене віз.
9 чэрвеня ў Менску ў кінатэатры «Перамога» адкрываецца фэстываль кіно, прысьвечаны 100-годзьдзю пачатку Першай усясьветнай вайны «1914 revisited».
На месцы масавага зьнішчэньня людзей на тэрыторыі былога канцлягера «Трасьцянец» пад Менскам заклалі памятную капсулу.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
У Менску арыштаваны рэктар Інстытуту культуры Беларусі Канстанцін Рамішэўскі, якога падазраюць у спробе атрымаць хабар.
Чаму, дзеля чаго людзі пісалі і працягваюць пісаць на Свабоду — ад самоты, ад няма чаго рабіць, ад жаданьня выказаць набалелае? Глядзіце «Свабоду бяз гальштукаў».
«Пакт» аб’ядноўвае беларускіх грамадзянаў, у адказ на чые звароты Камітэт ААН па правах чалавека прыняў ці будзе прымаць рашэньні.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску адказала на зварот праваабаронцы Насты Лойкі, у якім паведамлялася пра парушэньні правоў грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Патрыка Мангалуа.
Вядомы расейскі актор, рэжысэр і былы праваслаўны сьвятар Іван Ахлабысьцін зрабіў заяву ў падтрымку прарасейскіх ваяўнікоў у Данецкай і Луганскай вобласьцях Украіны.
У сям’і вядомых апазыцыянэраў Насты і Зьмітра Дашкевіча сёньня нарадзілася першае дзіця.
Пасьля Баўгарыі и Сэрбія адкладае пачатак рэалізацыі праекту «Паўднёвы паток», паведаміла ў панядзелак віцэ-прэм’ер сэрбскага ўраду і міністар энэргетыкі Зарана Міхайлавіч.
Сьледчы камітэт ды Міністэрства культуры ня лічаць «Пагоню», якую намаляваў Алесь Пушкін, гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.
У Маскве абвешчаны прысуд у справе аб забойстве аглядальніка «Новай газэты» Ганны Паліткоўскай. Лом-Алі Гайтукаеў прызнаны вінаватым у арганізацыі забойства, Рустам Махмудаў — у яго выкананьні.
Колішні жыхар Жодзіна Зьміцер Гуніч апавёў Радыё Свабода, як беларусы на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі ў Кіеве сустракалі Аляксандра Лукашэнку бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Маскоўскі гарадзкі суд сёньня мае абвясьціць прысуд па справе аб забойстве журналісткі «Новай газеты» Ганны Паліткоўскай.
Дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне, анэксія Расеяй Крыму зьмянілі прыярытэты летняга адпачынку беларусаў, якія цяпер адмаўляюцца ехаць у неспакойны паўвостраў і шукаюць яму альтэрнатыву.
«Ня быць скотам» выгуквалі на сталічным стадыёне «Тарпэда» падчас гульні футбольных камандаў 2-ой лігі «Тарпэда-Менск» і «Партызан».
ФІФА лічыць Бразылію цалкам не гатовай да чэмпіянату сьвету па футболе, які стартуе 12 чэрвеня.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам падзякаваў за падтрымку і заявіў, што Ўкраіна «ідзе шляхам дэмакратыі і эўраінтэграцыі». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце кіраўніка дзяржавы.
Цэнтральнае ўпраўленьне выведкі ЗША афіцыйна далучылася да Твітэру і Фэйсбуку. Аб гэтым абвешчана ў пятніцу ў Вашынгтоне.
Зь менскай турмы на Акрэсьціна выйшаў на волю актывіст «Альтэрнатывы» Алег Кероль.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які ўдзельнічаў у цырымоніі інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, сустрэўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Малдовы Мікалае Цімафці.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што спадзяецца на заканчэньне ўкраінскага крызісу, што дазволіла б Вашынгтону ня ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі.
На Магілёўшчыне моладзь неахвотна ідзе вучыцца на прафэсіі сельскагаспадарчага профілю. Летась шмат навучальных устаноў сутыкнуліся зь недаборам на спэцыяльнасьці, запатрабаваныя аграпрамысловым комплексам.
Сёньня ў праграме.
Заканчваецца 10-месячны тэрмін навучаньня на зваршчыка для палітвязьня івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава. Маці палітвязьня Марына Лобава ведае, што навучаньне завершыцца ў чэрвені, але ці атрымае Эдуард адпаведную працу ў калёніі, ёй невядома.
З палітвязьнем Ігарам Аліневічам ў Наваполацкай калёніі сустрэлася маці, Валянціна Аліневіч.
Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў выпісаўся з шпіталя, у які трапіў пасьля 30-суткавага арышту і галадоўкі за кратамі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч ў магілёўскай турме лічыцца ня толькі злосным парушальнікам рэжыму, які «ня стаў на шлях выпраўленьня і мае намер пасьля вызваленьня весьці злачынны лад жыцьця», але і «схільным да нападу і ўцёкаў».
У правінцыі Баглан на поўначы Афганістану ў выніку паводкі загінулі больш за сто чалавек.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аб’яўляе аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2014-2015 акадэмічны год.
Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук зноў абраны ў адміністрацыйную раду Міжнароднай арганізацыі працы.
У Аўстрыі арыштавалі Рахата Аліева, былога зяця прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Аліева ў Казахстане вінавацяць у выкраданьні і забойстве двух банкіраў у 2007 годзе.
Загрузіць яшчэ