Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколяг пра рашэньне ЮНЭСКА да Белавескай пушчы: Гэта памылка і матэматыка ня сходзіцца


Мапа Белавескай пушчы.
Мапа Белавескай пушчы.

Сайт ЮНЭСКА апублікаваў паведамленьне, што тэрыторыя ахоўнай зоны Белавескай пушчы зьменшылася зь беларускага боку і павялічылася з польскага.

У паведамленьні ЮНЭСКА гаворыцца, што тэрыторыя запаведнай зоны памяншаецца на 5 000 гектараў на баку Беларусі і павялічваецца з 5,069 да 59,576 гектараў на тэрыторыі Польшчы. Агульная плошча запаведнай зоны, паводле ЮНЭСКА, цяпер будзе 141,885 гектараў.

Георгі Казулька, эколяг, экспэрт міжнароднай праграмы FSC, абвяргае такія цьверджаньні.

Казулька: «Я ў роспачы. Альбо інфармацыйная група зрабіла памылку на сайце ЮНЭСКА, альбо нашая ангельская не настолькі добрая і мы чагосьці не разумеем.

Польшча павялічвае запаведную тэрыторыю зь 5 да 60 тысячаў гектараў... Далей напісана, што паводле ЮНЭСКА, цяпер агульная плошча будзе 140 тысячаў гектараў.

Паводле інфармацыі намесьніка дырэктара па навуцы Нацыянальнага парку Белавеская пушча Васілія Арнольбіка, нашая тэрыторыя павялічваецца з 5 тысячаў гектараў да 80 тысячаў гектараў.

60+80 — якраз і атрымліваецца 140 тысячаў.

Можа быць сэнсе паведамленьня такі: статус нашых пяці тысячаў гектараў скасоўваецца і запаведная частка Пушчы на беларускім боку плошчай 80 тысячаў становіцца ўсясьветнай спадчынай?

Раней у нас было 5 паловай тысячаў гектараў. Калі скасоўваецца 5 тысячаў і застаецца толькі 500 гектараў, то адкуль узьнікае агульная плошча 140 тысячаў гектараў? Матэматыка не сходзіцца.

І калі з нашага боку скасоўваецца 5 тысячаў гектараў, то Белавескай пушча перастае быць трансгранічным аб’ектам.

Таму я лічу, што тут нейкая памылка».

Прадстаўнікі ЮНЭСКА пакуль што недаступныя для камэнтару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG