У вёсцы Партызанская Хойніцкага раёну, пацярпелай ад Чарнобылю, жыве шматдзетная сям’я Ірыны й Гелы Берберашвілі. Ірына — беларуска, Гела — грузін. Гадуюць чатырох дачок. Жывуць галоўным чынам з гароду й лесу, бо галава сям’і, ня маючы нават віду на жыхарства, ня можа афіцыйна ўладкавацца на працу.