У Эгіпце ваенныя заклікалі да правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
Дзесяць гадоў таму памёр журналіст, дэпутат Дзярждумы Расеі Юры Шчакачыхін.
Суд над Вольгай Класкоўскай пачнецца ў чацьвер. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Гомельская прадавачка: «Больш бяруць у сьвяты — і гарэлкі, і віна добрага. І звычайнае віно бяруць — гомельскае нашае».
У сераду чэскі ўрад прызнаў беларусаў і віетнамцаў афіцыйнымі нацыянальнымі меншасьцямі і пастанавіў прызначыць прадстаўнікоў абедзьвюх супольнасьцяў у Дзяржаўную раду па нацыянальных меншасьцях.
Папа Ян Павал II неўзабаве будзе кананізаваны Рымска-каталіцкай царквой. Пра гэта паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў Ватыкане.
Актывіст незарэгістраванай Нацыянальна-бальшавісцкай партыі Беларусі Дзяніс Сахар паведаміў Свабодзе, што 4 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну адбудзецца суд над сябрам арганізацыі Зьмітром Паліенкам і прыхільнікам Дзянісам Гаўрыкавым.
Фоты з вуліцаў Менску, дзе працягваюць адзначаць афіцыйнае сьвятя Дзень рэспублікі.
Штурм сялянамі райаддзелу міліцыі ва Ўрадзіеўцы Мікалаеўскай вобласьці можа перарасьці ў шырокамаштабныя пратэсты і рэвалюцыйныя падзеі, адзначаюць экспэрты.
Ці маюць беларусы сёньня дзяржаўнае сьвята, якое дадавала б ім нацыянальнай годнасьці, патрыятызму, яднала б нацыю? Новая перадача «Свабода бяз гальштукаў».
Прыходзіць яна да доктаркі і скардзіцца, што даводзіцца спаць пад трыма коўдрамі, бо ацяпленьня няма – холадна. Рэакцыя доктаркі: Дык а чаму ж вы сьпіце адна?
У Кітаі ўступіў у сілу закон, які абавязвае наведваць старых бацькоў.
У Менску прайшоў вайсковы парад, на якім была прадэманстраваная зброя беларускага войска і некалькі новых відаў тэхнікі, якія вырабляюцца ў Беларусі. Як адмыслоўцы ацанілі ўзровень ўзбраеньня беларускага войска?
Ноччу 1 ліпеня на хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запрудзьдзе, што за 100 кілямэтраў ад Менску, здарыўся пажар.
У ноч з 2 на 3 ў Менску адчынілі Плошчу дзяржаўнага сьцягу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у аўторак падпісаў закон, які дазволіць блякаваць інтэрнэт-сайты, дзе незаконна разьмяшчаюць фільмы.
Вядучы расейскага тэлеканалу «Дождь» Міхаіл Козыраў дзеліцца парадамі па праверцы бясьпекі вашага асабістага жыцьця.
Жывы эфір і не зусім. Яны будуць лепшымі прэзыдэнтамі. Белы наліў. Шостае падарожжа. Пра гэта, а яшчэ пра палітычных вешчуноў – у новых Званочках.
2 ліпеня падчас талакі ў Курапатах актывісты грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» знайшлі 6 паламаных крыжоў.
Падарожныя нататкі карэспандэнткі Радыё Свабоды Галіны Абакунчык, якае ідзе разам зь пілігрымамі зь Менску ў Будслаў.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У артыкуле ў The Wall Street Journal знакаміты філёзаф, палітоляг і эканаміст Фрэнсіс Фукуяма аналізуе пратэстныя рухі ў арабскіх краінах, ў Турэччыне і Бразыліі і дае свой прагноз разьвіцьця падзеяў.
Чатыры дывізіёны зэнітна-ракетных комплексаў С-300 плянуецца паставіць з Расеі ў Беларусь у 2014 годзе.
У Эгіпце сышлі у адстаўку міністар замежных спраў Махамад Камель Амр і яшчэ пяцёра чальцоў ураду.
Міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі падрыхтавала новы закон для замежнікаў, які істотна мяняе становішча як замежнікаў з краінаў «трэцяга сьвету», да якіх належыць і Беларусь, так і грамадзянаў Эўразьвязу. Законапраект быў апублікаваны 9 траўня 2013 году.
Прызыўнік з Маладзечна Валянцін Цішко вырашыў адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Адпаведныя заявы ён накіраваў у Міністэрства юстыцыі і на імя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
У Гомелі працягвае страйкаваць большасьць індывідуальных прадпрымальнікаў. Тым часам у Рэчыцы дробныя гандляры вырашылі аднавіць працу.
Шумчанка кажа, што будзе працягваць барацьбу за правы прадпрымальнікаў: пададзеная заяўка на марш пратэсту, а калі яна ня будзе задаволеная, прадпрымальнікі могуць зноў пачаць масавую забастоўку
Калектыў Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці заяўляе, што ўлады за некалькі месяцаў разбурылі ўнікальную сыстэму інтэлектуальнай уласнасьці. З установы звольніліся работнікі.
З 1995 па 2012 год колькасьць абсалютнага алькаголю, які спажывае ў сярэднім кожны беларус, павялічылася ў два разы: з 6,7 да 11,97 літра. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі Ўладзімер Максімчук, загадчык сэктару наркалёгіі РНПЧ Навінкі.
2 ліпеня — гадавіна сьмерці Сержука Вітушкі, беларускага адраджэнца, лідэра легендарнай менскай «Талакі». Паніхіда адбылася ў Цэнтры Сьвятога Язэпа.
Справа Сноўдэна можа быць выкарыстаная, як нагода, каб узмацніць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі, — лічыць уласьнік парталу TUT.BY, экспэрт у сфэры інфармацыйных тэхналёгій Юры Зісер
Старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка 2 ліпеня выйшаў з турмы на Акрэсьціна на волю.
Віза ў Харватыю для беларусаў цяпер будзе каштаваць 60 эўра.
Большая частка прадпрымальнікаў баранавіцкіх рынкаў ня выйшлі на працу, падтрымаўшы страйк, абвешчаны 1 ліпеня.
Расейская ракета «Пратон-М», якая павінна была вывесьці на арбіту тры спадарожнікі сыстэмы ГЛОНАСС, зьмяніла траекторыю і выбухнула адразу пасьля старту на касмадроме Байканур у Казахстане. Ахвяр і пацярпелых няма.
Мінгандлю будзе чакаць рашэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі па спрэчным тэхрэглямэнце Мытнага саюзу, якое маюць прыняць 2 ліпеня.
1 ліпеня зь Менску ў Будслаў выправілася дваццаць трэцяя пешая пілігрымка. У ёй прымаюць удзел 325 чалавек зь Менску і іншых гарадоў краіны.
Ці можа прысуд Гайдукову стаць тым прэцэдэнтам, паводле якога можа пачынаць юрыдычны перасьлед кожнага, хто хоць раз быў у замежнай амбасадзе?
« Пакуль нам далі працаваць, але да якога пэрыяду — мы гэтага ня ведаем. У нас цяпер зацішша перад бурай».
Многія прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў Менску і рэгіёнаў Беларусі зьбіраюцца з 2 ліпеня прыпыніць сваю дзейнасьць
У Баранавічах каля 200 прадпрымальнікаў сабраліся ля падатковай інспэкцыі і пастанавілі абвясьціць бестэрміновы страйк.
Ад сёньня ўкраінцы могуць езьдзіць у краіны Эўразьвязу па спрошчанай працэдуры.
Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе аглядальнік The New York Times Томас Фрыдман.
Гальшанскі замак магнацкага роду Сапегаў, які за багаты вонкавы і ўнутраны дэкор сучасьнікі называлі «каменнай кветкай», цяпер больш нагадвае «каменны сухастой» — ад некалі велічнага ансамбля часткова ацалела вежа, усходняе крыло ды засыпаныя скляпеньні. Але ўпершыню за шмат дзясяткаў гадоў робіцца спроба абараніць гістарычны помнік ад канчатковага разбурэньня.
Старшыня грамадзкага савета па маральнасьці Мікалай Чаргінец лічыць, што менскія гарадзкія ўлады павінны зрабіць высновы ў сувязі з некаторымі акалічнасьцямі конкурсу прыгажосьці, які прайшоў у Менску.
У вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну да гэта часу захаваўся народны абрад — «Русальле» альбо, як яго яшчэ называюць, «Провады Русалкі».
Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленьне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.
1 ліпеня ад менскага архікатэдральнага касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі, што на пляцы Свабоды, выправілася штогадовая пілігрымка ў Будслаў.
Загрузіць яшчэ