Менскія прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» і руху «За свабоду» Андрэй Дзьмітрыеў ды Юры Губарэвіч правялі шэраг сустрэч у Воршы.
Галоўны адміністрацыйны суд Літвы абавязаў мэрыю Вільні дазволіць правядзеньне гей-параду на цэнтральным праспэкце Гедыміна.
Звольнены актывіст незалежнага прафсаюзу Леанід Дубаносаў судзіцца зь мікашэвіцкім прадпрыемствам «Граніт». Ён лічыць што яго звольнілі незаконна.
У Кітаі да 94 ахвяраў узрасла колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу.
Памежнікі спрабавалі высьветліць, хто сустракае замежніка, на якое мерапрыемства той прыбыў, аднак зрабіць гэта ім не ўдалося.
Цяпер максымальны тэрмін пакараньня за дзеяньні сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетніх складае 5 гадоў
У менскай управе БНФ прайшла прэзэнтацыя кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».
Больш як пяцьсот чытачоў «Газеты Слонімскай» падпісалі калектыўны ліст з патрабаваньнем уключыць газэту ў падпісныя каталёгі
У Менску распачаўся 6-ты зьезд беларусаў сьвету, арганізаваны Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“».
Супрацоўнікамі КДБ Беларусі затрыманыя старшыня Белкаапсаюзу Сяргей Сідзько і шэраг яго падначаленых па падазрэньні ў атрыманьні хабару.
Старшыня магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў загадаў правесьці бліжэйшым часам у Магілёве мэтавы суботнік.
Маці дзяўчынкі спадарыня Вольга, якая таксама цяпер у апёкавым цэнтры, распавяла Свабодзе, што сама ідзе на папраўку, а яе дачку чакае апэрацыя і рэабілітацыя.
У філіяле Веткаўскага музэя народнай творчасьці беларусы з Іркуцкай вобласьці Расеі прэзэнтавалі свой гурт аўтэнтычнай беларускай песьні «Крывічы», альбом беларускіх народных песень «А ў Калядачкі», бюлетэнь-газэту «Маланка» Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
Літоўскія памежныя службы 23 ліпеня пачалі праводзіць дэзінфэкцыю абутку пасажыраў зь Беларусі, дзе лютуе афрыканская чума сьвіней.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку за кіраваньне ў п’яным выглядзе паўторна цягам году. Гэтая норма закону ўступіць у сілу праз тры месяцы.
У Менску ў міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (праспэкт Газеты Праўда, 11) праходзіць VI зьезд беларусаў сьвету.
У Сафіі, сталіцы Баўгарыі, баўгары ўжо 40 дзён працягваюць пратэставаць, патрабуючы адстаўкі ўраду.
Суд Ленінскага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Варламава да 5 гадоў абмежаваньня волі. Але залічылі час за кратамі: дзень за два. Яго вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыезьдзе. <b>Дадаліся камэнтары і відэа</b>
Каля 10 чалавек атрымалі пашкоджаньні ў выніку жорсткай пасадкі самалёту авіякампаніі «Southwest Airlines» у нью-ёркскім аэрапорце Ля-Гвардыя.
Кітайскія ўлады заяўляюць, што колькасьць загіблых ад землятрусу ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу, павялічылася да 89.
А 18-й гадзіне ў памяшканьні сядзібы БНФ, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3. <b>Чытайце водгукі Ўладзімера Арлова, Анатоля Вярцінскага, Валера Булгакава, Зьмітра Саўкі ды іншых</b>
Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У 16.24 паводле лёнданскага часу зьявіўся хлопчык, які займае трэцяе месца ў чарзе на трон Вялікай Брытаніі.
Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Алег Аксёнаў зьвярнуўся ў Магілёўскі абласны суд,каб скасаваць папярэджаньне, вынесенае яму за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Пра гэта піша нямецкі часопіс Der Spiegel, грунтуючыся на выніках дасьледаваньня аддзелу ААН па кібэрбясьпецы.
У Іраку ад 500 да тысячы зьняволеных зьбеглі пры двух нападах на турмы ў ваколіцах Багдаду.
У Добрускім раёне многія вяскоўцы, напалоханыя афрыканскай чумой і мясцовымі ўладамі, масава забіваюць уласных сьвіней.
Старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч: «Лепш пазьней, чым ніколі»
Сумесныя расейска-беларускія манэўры «Захад-2013» пройдуць 20–26 верасьня на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
Кастрычніцкі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхара абласнога цэнтру Аляксандра Хамратава супраць мясцовага аўтобуснага парку.
Кіраўніцтва Эўразьвязу прызнала вайсковае крыло лібанскай шыіцкай групоўкі Хізбала тэрарыстычнай арганізацыяй.
Да 75 чалавек узрасла колькасьць ахвяраў землятрусу на паўночным захадзе Кітаю, у правінцыі Ганьсу. Некалькі соцень людзей параненыя.
У Менску 23–24 ліпеня пройдзе Шосты зьезд беларусаў сьвету.
Грамадзянін Нэпалу, кіраўнік азіяцкага падразьдзяленьня Міжнароднай асацыяцыі коўчаў і трэнэраў (ICTA — International Coach&Trainer Association) Індра Гурунг патрабуе ад беларускіх уладаў тлумачэньняў, на якой падставе была ануляваная ягоная віза.
22 ліпеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак азнаёміўся з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго паводле артыкула аб парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду.
Як паведамляе мурманскі сайт bloger51.com, 21 ліпеня расейская паліцыя і міграцыйная служба затрымалі чатырох грамадзян Нідэрляндаў у моладзевым праваабарончым лягеры непадалёк ад Мурманску.
Апоўначы завяршаецца двухгадовы тэрмін адбыцьця пакараньня ў Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Сяргея Вазьняка і Віталя Рымашэўскага.
23 ліпеня будзе прэзэнтавацца новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Жывая мова», якую склалі практычныя парады, як правільна і прыгожа гаварыць па-беларуску. Дадаюцца водгукі.
Улады вырашылі пазбавіцца ад пагалоўя сьвіней у прыватным сэктары, каб засьцерагчы сьвінагадоўчыя комплексы. Гэта тычыцца прыватных гаспадарак, якія знаходзяцца ў 5—7-кілямэтровай зоне вакол буйных сьвінафэрмаў.
22 ліпеня маладафронтавец Уладзь Яроменак пачне знаёміцца з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду.
Літва заявіла, што дыскусія па справаздачы пра ўплыў на навакольнае асяродзьдзе Астравецкай АЭС, якую склікае Беларусь, ня можа адбыцца, паколькі беларускі бок яшчэ не адказаў на зададзеныя яму пытаньні.
Герцагіню Кембрыджскую Кэйт, жонку брытанскага прынца Ўільяма, адвезьлі ў радзільню лёнданскага шпіталю Сьвятой Марыі.
Папа рымскі Францішак пачынае свой візыт у Лацінскую Амэрыку.
Каля 47чалавек загінулі і больш 300 параненыя ў выніку моцнага землятрусу ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу.
Падзеі і даты 22 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У Эгіпце ў нядзелю пачала працу камісія зь дзесяці юрыстаў і спэцыялістаў па канстытуцыйным праве, якія павінны распрацаваць праект зьменаў у канстытуцыю краіны. Камісія з чатырох унівэрсытэцкіх прафэсараў і шасьці судзьдзяў ўпершыню сустрэлася ў памяшканьні эгіпэцкага парлямэнту.
Аптымальная экіпіроўка школьнікаў малодшых клясаў (швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, школьныя прылады) сёлета складзе ад 1 млн. 240 да 3 млн. 620 тыс. рублёў, старшаклясьнікаў — ад 1 млн. 660 тыс. да 4 млн. 190 тыс. рублёў.
Аўстралія абвясьціла, што будзе даваць грашовыя ўзнагароды за інфармацыю, якая прывядзе да асуджэньня гандляроў людзьмі, якія ладзяць паставы ў краіны нелегальных імігрантаў.
Тысячы людзей выйшлі ў суботу ў розных месцах ЗША на акцыі пратэсту супраць апраўданьня чалавека, які застрэліў падлетка-афраамэрыканца. Сярод іншага, такія акцыі прайшлі ў Нью-Ёрку, Атлянце, Маямі, Чыкага ці Лос-Анджэлесе.
Загрузіць яшчэ