Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковы экспэрт: «С-300 могуць зьнішчыць любую цэль»


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

Чатыры дывізіёны зэнітна-ракетных комплексаў С-300 плянуецца паставіць з Расеі ў Беларусь у 2014 годзе.

Пра гэта заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў РФ Ігар Петрышэнка у інтэрвію, апублікаваным на сайце дыппрадстаўніцтва:

«У цяперашні час пастаўлена чатыры дывізіёны зэнітна-ракетных комплексаў С-300. У 2014 годзе таксама плянуецца пастаўка чатырох дывізіёнаў».

У 2009 годзе Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне пра стварэньне аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Гэтае пагадненьне прадугледжвае, акрамя таго, што беларускія вайскоўцы нясуць баявое дзяжурства на заходніх межах Саюзнай дзяржавы, забеспячэньне перадавымі тэхнічнымі распрацоўкамі, забеспячэньне войскаў ВПС і супрацьпаветранай абароны сучаснай тэхнікай.

Экспэрт у вайсковых пытаньнях, аглядальнік тыднёвіка «Беларусы і рынак» Аляксандар Алесін наконт пастаўкі ў Беларусь чатырох комплексаў С-300 выказаў «Радыё Свабода» такое меркаваньне:

Комплексы С-300
Комплексы С-300
«Комплексы С-300 былі паабяцаныя міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу яшчэ ў красавіку, калі ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта комплексы перадапошняй мадыфікацыі, даволі сучасныя. Гэта самая дасканалая на сёньняшні дзень сыстэма, якая можа зьнішчыць любую цэль: самалёты, крылатыя ракеты, бесьпілётныя авіяцыйныя прылады, тактычныя балістычныя ракеты.

Калі палічыць, колькі гэта будзе па агнявой магутнасьці, то адзін дывізіён — гэта 12 баявых машын , на кожнай па 4 пускавыя кантэйнэры, то бок 48 кантэйнэраў. А на чатырох С-300 — 192 пускавыя кантэйнэры. Гэта вельмі сур’ёзна, то бок такі залп здольны паразіць любога праціўніка.

Я думаю, базіравацца яны будуць на тых месцах, дзе ў нас старыя комплексы С-200, гэта захад і паўночны захад Беларусі.

Яшчэ адна асаблівасьць — дальнасьць С-300 такая, што яны змогуць перахопліваць цэлі і над аэрадромамі суседзяў. Краіны Балтыі апасаюцца, што С-300 змогуць закрываць усю іх тэрыторыю, да прыкладу, самалёт узьляцеў у Літве, а яго можна зьбіць з тэрыторыі Беларусі. То бок гэта вельмі сур’ёзная зброя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG