Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 ліпеня: дзень спартовага журналіста


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — У офісе АГП сустрэча Станіслава Багданкевіча з экс-кіраўніком Нацбанка Пятром Пракаповічам. Тэма сустрэчы — дэвальвацыя.
(Адрас: вул. В. Харужай, 22, офіс 1701, пачатак 18.30).

Страсбур — Сэсія Эўрапейскага парлямэнту

Вена — пяцідзённая канфэрэнцыя МАГАТЭ па ядзернай бясьпецы.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1717 — пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам. Тут варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.

1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікабрытаніі.

1918 — гетман Скарападзкі ўвёў украінскае грамадзянства

1927 — у Вільні ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

1947 — міністар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў заявіў у Парыжы, што Савецкі Саюз ня будзе ўдзельнічаць у «пляне Маршала».

Сталін і Молатаў
Сталін і Молатаў


Ёсьць нагода

Міжнародны дзень спартовага журналіста


У гэты дзень нарадзіліся:

1877 — Герман Гесэ, швэйцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1922 — Генрых Вагнэр, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі, найбольш вядомы музычнымі творамі дзіцячай і савецкай патрыятычнай тэматыкі.



1923 — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры. На беларускую мову яе творы перакладала Ніна Мацяш.

1925 — Патрыс Лумумба, першы прэс’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Когна.

У гэты дзень памерлі:

1566 — Мішэль Настрадамус, вядомы лекар і гісторык.

1961 — Эрнэст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1977 — Уладзімір Набокаў, пісьменнік

Выконваюць "Родныя напевы" Генрыха Вагнэра

1988 — Часлаў Ханяўка, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

1989 — Андрэй Грамыка, cавецкі дзяржаўны дзяяч і дыплямат, які нарадзіўся на Гомельшчыне, быў амбасадарам пры Сталіне, міністрам замежных спраў пры Брэжневе і старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР пры Гарбачове. Быў адным з ініцыятараў уводу савецкіх войскаў у Аўганістан у 1979 годзе.

Цытата на памяць

Не мяркуйце пра чалавека толькі па ягоных сябрах. Памятаеце, што сябры ў Юды былі бездакорныя.
Эрнэст Хэмінгуэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG