Пра адстаўку таксама заявілі прэсавыя сакратары канцылярыі прэзыдэнта і ўраду — Эхаб Фахмі і Ала аль-Хадзідзі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў лідэра Эгіпту Махамада Мурсі да палітычнага ўрэгуляваньня сытуацыі — з улікам патрабаваньняў апазыцыі.
Мурсі, са свайго боку, раскрытыкаваў ўчорашні ультыматум ваенных, якія запатрабавалі за двое сутак спыненьня канфлікту ў краіне і пагражаюць пачаць дзейнічаць паводле, як выказаўся міністар абароны, «ўласнага пляну».
Апазыцыя лічыць, што прэзыдэнт ставіць інтарэсы ісламістаў вышэй за інтарэсы краіны, і не спраўляецца з эканамічнымі праблемамі.
У апошнія дні ў часе масавых выступаў ў Эгіпце загінулі 16 чалавек.