Многія прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў Менску і рэгіёнаў Беларусі зьбіраюцца з 2 ліпеня прыпыніць сваю дзейнасьць з-за немагчымасьці працы ва ўмовах патрабаваньняў тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці». Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Вячаслаў Піліпук.
Актывісты РГА «Пэрспэктыва» і аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» 1 ліпеня зьвярнуліся да намесьніка прэм’ер-міністра, старшыні Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Беларусі Пятра Пракаповіча з просьбай паўплываць на міністэрствы і ведамствы — распрацоўшчыкаў сумеснай пастановы аб спрашчэньні парадку сэртыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасьці з улікам інтарэсаў прадпрымальнікаў.
Тэхрэглямэнт Мытнага зьвязу «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці» ўступіў у сілу 1 ліпеня 2012 году. Каб перайсьці да яго выкананьня, быў вызначаны тэрмін да 1 ліпеня 2014 году, аднак у Беларусі для прадпрымальнікаў гэты тэрмін прызначылі ўжо на 1 ліпеня 2013 году. Згодна з дакумэнтам, прадпрымальнікі павінны замаўляць даволі дарагую экспэртызу пацьвярджэньня якасьці тавараў лёгкай прамысловасьці.
Вячаслаў Піліпук апавёў, што прадпрымальнікі працягваюць несьці ў падатковыя органы так званыя «нулявыя дэклярацыі», якія пацьвярджаюць адсутнасьць руху сродкаў па іхніх рахунках.
Прадпрымальнікі ня раз выказвалі незадаволенасьць Тэхрэглямэнтам. 27 чэрвеня яны правялі аднадзённы страйк. Лідэра «Пэрспэктывы» Анатоля Шумчанку затрымалі і асудзілі на 5 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванага сходу.
28 чэрвеня актывісты «Пэрспэктывы» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзеньне 15 ліпеня ў сталіцы маршу прадпрымальнікаў і мітынгу.